Міністр Кубракоў расказаў, чым займаюцца за мяжой беларусы, якія хочуць вярнуцца
Кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў у эфіры АНТ заявіў, што адмысловая «камісія па вяртанні» ўжо разглядае заяўкі ад беларусаў.

«Многія, хто паспрабаваў таго жыцця і папрыбіраў, даруйце мне за выраз, клубніцы на польскіх плантацыях — гэта ў найлепшым выпадку, бо яны выконваюць розную працу, хтосьці падмятае вуліцы, двары і гэтак далей — ужо гатовыя вярнуцца ў Беларусь», — сказаў міністр.
Кубракоў дадаў, што для ўдакладнення пытанняў ёсць магчымасць ананімных зваротаў.
Нагадаем, што на пачатку лютага ўказам Лукашэнкі была створаная камісія для ахвотных вярнуцца на радзіму. Праўладныя СМІ падавалі гэта як крок насустрач тым, хто з'ехаў па палітычных матывах. Але рашэнні камісіі не даюць ніякага імунітэту, бо яна не мае ніякага юрыдычнага статусу.
Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары