Выйшаў чарговы збор твораў у фундаментальнай серыі часопіса «ARCHE» — зборнік прац Антона Луцкевіча «Барацьба за вызваленне».
Выйшаў чарговы збор твораў у фундаментальнай серыі часопіса «ARCHE» — зборнік прац Антона Луцкевіча «Барацьба за вызваленне».
Сюды ўвайшлі працы, якія не былі надрукаваныя ў першым і другім выданнях Луцкевіча. Першае пабачыла свет у 2003 годзе ў «Беларускім кнігазборы» пад назвай «Да гісторыі беларускага руху», а другое ў 2006 — «Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва».
«Барацьба за вызваленне» складаецца з трох раздзелаў — у першым змешчаныя беларускія тэксты Луцкевіча, у другім — пераклады польскамоўных тэкстаў, а ў трэцім — дзённік.
Анатоль Сідарэвіч, укладальнік і навуковы рэдактар, адзначае, што «кніга змяшчае 150 тэкстаў, напісаных Луцкевічам з 1906‑га па 1937‑ы год. Тут сабраныя дакументы беларускага руху. Таму што Луцкевіч жыў у ім і гэты рух узначальваў. Творы Антона Луцкевіча і сёння актуальныя. Ён заўсёды быў у авангардзе».
Выдаўцамі выступілі віленскі «Інстытут беларусістыкі» і «Беларускае гістарычнае таварыства» з Беластока.
«Для мяне гэтая кніга вельмі каштоўная. Яна паказвае, як можна быць сацыял‑дэмакратам і адначасова змагацца за незалежнасць Беларусі», — кажа Сідарэвіч.
-
Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет
-
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
-
У Польшчы выйшаў збор публіцыстыкі Альбіна Стаповіча
Каментары