Грамадства

2 красавіка ў Варшаве пройдзе беларускі арт-маркет

2 красавіка ў Beer Station Ursynów адбудзецца ўжо 13-ы па ліку беларускі арт-маркет. На кірмашы можна будзе купіць хэнд-мэйд ад нашых рамеснікаў і рамесніц, якія цяпер жывуць і працуюць у Польшчы. 

Арт-маркет у Варшаве

На арт-маркеце будуць прадаваць аксесуары, аўтарскую біжутэрыю, беларускіх лялек-матанак, а польская майстрыха далучыцца да беларусаў са сваёй унікальнай керамікай, піша радыё «Унэт».

«Тры польскія майстрыхі будуць на маркеце. Мы запрасілі іх, каб пашырыць аўдыторыю нашых пакупнікоў і каб да нас на кірмаш прыходзілі не толькі беларусы», — распавядае арганізатарка падзеі, стваральніца Craft Hand Lab Марыя Кашапава. 

Марыя Кашапава
Марыя Кашапава

Гэта, дарэчы, будзе ўжо 13-ы маркет беларускіх майстроў. Вольга Пашковіч у праекце з самага яго пачатку. На продаж робіць унікальных лялек-матанак, напрыклад, ляльку, што аберагае дом. Можна ў яе набыць і ляльку, што выконвае жаданні. Кошт вырабаў — ад 15 да 300 злотых. 

Лялькі-матанкі
Лялькі-матанкі Вольгі Пашковіч. Крыніца: facebook.com

«Самая дарагая мая лялька — вясельная. Але я яе раблю толькі на замову. Мне трэба ведаць пару, пазнаёміцца з людзьмі, для якіх я буду працаваць», — распавядае Вольга. 

Кашапава і Пашковіч
Марыя Кашапава і Вольга Пашковіч

«Увогуле, хэнд-мэйд не можа быць бюджэтным, — дадае Марыя. — Гэта не толькі матэрыялы, гэта яшчэ час, праца чалавека. Я раблю ўпрыгажэнні, гэта лазерная рэзка. Даволі няпросты працэс. Усё гэта ўплывае не толькі на цану, але і на каштоўнасць вырабу». 

Мастацкія вырабы

Марыя Кашапава кажа, што беларускім рамеснікам у Польшчы трэба яднацца і надалей. Рынак новы, законы іншыя. Таму падобныя сустрэчы — гэта не толькі магчымасць прадаць свае вырабы, але і пазнаёміцца з калегамі ды абмяняцца каштоўным досведам выхаду на новыя пляцоўкі. 

Падтрымаць беларускіх майстроў і майстрых можна будзе ўжо 2 красавіка.

Чытайце таксама:

На кірмашы ў Мінску можна будзе пачаставацца супам ад Тадэвуша Кандрусевіча

Талерка ў тэхніцы трафарэт. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы

Пальчаткі з эфектам тату і экзатычныя люстэркі. Што прадавалі на крафтавым модным маркеце ў Мінску?

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

Улады Вільні зменяць статут гімназіі імя Францішка Скарыны6

Кіраўнік дыяспары беларусаў у Крыме выступіў у падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны3

«Хто-небудзь у курсе, што гэта значыць?» У пункце пропуску «Тарэспаль» памежнік перакрэсліў штамп у беларускім пашпарце5

Карпянкоў: Летась у Беларусі размініравалі каля 520 дронаў, трэць з іх — баявыя1

Тры метэазонды прызямліліся ў Беластоку2

Японец 26 гадоў арандаваў кватэру, дзе забілі яго жонку, каб захаваць доказы ў спадзяванні на новыя тэхналогіі. І ўрэшце забойцу знайшлі1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць