Грамадства1313

Пад Жабінкай пабудуюць вёску для айцішнікаў

У Жабінкаўскім раёне распрацоўваюць праект вёскі для айцішнікаў, паведаміў БелТА старшыня райвыканкама Андрэй Кузьміч.

Ілюстрацыйны здымак

У горадзе, які з'яўляецца спадарожнікам Брэста, збіраюцца «павышаць інвестыцыйную прывабнасць і ствараць камфортныя ўмовы для бізнэсу».

«Ільготны рэжым падаткаабкладання, наяўнасць свабодных абʼектаў і ўчасткаў, транспартная даступнасць — усё гэта садзейнічае павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці горада і ўсяго Жабінкаўскага раёна. У бягучым годзе прынята рашэнне аб прадстаўленні прэферэнцый юрыдычным асобам, якія зʼяўляюцца навукова-тэхналагічнымі паркамі і іх рэзідэнтамі, цэнтрамі трансферу тэхналогій», — звярнуў увагу старшыня райвыканкама.

Мясцовыя ўлады ўпэўненыя, што важную ролю ў прыцягненні высокакваліфікаваных кадраў адыгрывае жыллёвае пытанне. У Жабінцы зараз адзначаюцца рэкордныя тэмпы будаўніцтва шматкватэрнага і індывідуальнага жылля.

«На выбар населенага пункта ўплываюць транспартная даступнасць і блізкасць буйных гарадоў. Жабінкаўскі раён лічыцца экалагічна чыстым рэгіёнам, мае выгаднае геаграфічнае становішча. Гэтыя аспекты робяць наш раён прывабным для рэалізацыі праекта па стварэнні IT-вёскі», — кажа Андрэй Кузьміч.

Для праекта падабралі зямельны ўчастак плошчай 6 га ў межах вёскі Філіпавічы Ленінскага сельсавета. Там можа размясціцца больш за 30 прыватных дамоў. З трох бакоў — лес, побач працякае рака Мухавец. Адлегласць да Жабінкі складае менш за 10 км, да Брэста — крыху больш за 20 км.

Каментары13

  • 100%
    10.04.2023
    Затым ачэпяць наваколле "красауцами" и прынудзяць працаваць задарма!!!
  • Gorliwy Litwin
    10.04.2023
    Пад Жабінкай пабудуюць прыгонную вёску для айцішнікаў?

    вяртаемся да старых добрых берыяўскіх "шаражак"
  • Показательно
    10.04.2023
    Показательно, всех в деревню, всех в колхоз.
    Скоро запретят слово город, разрешат только колхоз, концлагерь и деревня.
    Студенческие деревни, спортивные деревни, олимпийские деревни, айтишные деревни........ласкает ухо самодура.

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі4

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя2

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»8

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі4

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць