Вайна22

Міністр абароны Украіны параўнаў страты УСУ з колькасцю ахвяр землятрусу ў Турцыі. Давялося выбачацца

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў папрасіў прабачэння за свае словы аб тым, што страты Украіны ў вайне меншыя за колькасць загінулых ад землятрусу ў Турцыі.

Аляксей Рэзнікаў. Фота: Michael Probst / AP Photo

«Шчыра прашу прабачэння перад усімі ва Украіне ці Турцыі, каго пакрыўдзілі мае каментарыі ў інтэрвʼю іспанскай газеце La Razon. Украінцы спачуваюць турэцкаму народу. Мы разумеем, што такое хаваць тысячы нявінных людзей — сяброў і суседзяў. Я ўдзячны нашым турэцкім сябрам за іх нязменную падтрымку і цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да Крыма з пачатку расійскага ўварвання», — напісаў Рэзнікаў.

Міністр абароны Украіны ў інтэрвʼю іспанскай газеце La Razon заявіў, што страты з украінскага боку падчас поўнамаштабнай вайны меншыя за колькасць загінулых у выніку землятрусу ў Турцыі.

«Вядома, у нас ёсць страты, таму што мы ваюем. Але яны крытычна меншыя, чым у расіян. Я не магу назваць лічбу, але магу вас запэўніць, што агульная колькасць меншая, чым колькасць загінулых ад землятрусу ў Турцыі», — сказаў ён.

Пацверджаная колькасць загінулых у Турцыі і Сірыі ў выніку землятрусаў 6 лютага перавышае 50 тысяч чалавек.

Каментары2

  • ром
    17.04.2023
    Яшчэ нада паднапрачся… норму не выполнили
  • портал
    18.04.2023
    ром, руzzкий фашист, чемодан, вокзал, мордор

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім20

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ62

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім20

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць