Палата прадстаўнікоў прыняла закон, які дазваляе КДБ забараняць выезд з Беларусі
18 красавіка Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні законапраект, які надзяляе КДБ правам у інтарэсах нацыянальнай бяспекі абмяжоўваць выезд з Беларусі.

Фота: БелТА
Прынятым законам уводзяцца наступныя меры:
- часовае абмежаванне на выезд з Беларусі асоб, супраць якіх вядзецца адміністрацыйны працэс;
- КДБ атрымлівае права часова абмяжоўваць выезд фізічных асоб з краіны ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі;
- удакладняюцца падставы для адтэрміноўкі ад прызыве на вайсковую службу.
У законе прадугледжваецца таксама «дадатковае рэгуляванне парадку выезду за мяжу супрацоўнікаў дзяржаўных органаў».
Каментары