Грамадства44

Варанецкі, Прэйгерман, Швец. Хто тыя людзі, якія паручыліся за журналістак Tut.by

Учора трох паручальнікаў за журналістак Tut.by, якія пакінулі краіну з-за пераследу, аштрафавалі на вялікую суму — 18 500 рублёў кожнага. Тымі паручальнікамі былі дэпутат Валерый Варанецкі, палітолаг Яўген Прэйгерман і бізнэсовец Аляксандр Швец. «Наша Ніва» расказвае пра іх асобы.

Валерый Варанецкі. Фота: БелТА

Валерый Варанецкі: выступаў у абарону Курапат і нацыянальнага сцяга

59-гадовы Валерый Варанецкі ў мінулым дыпламат. Быў паслом у Славакіі, Аўстрыі і Харватыі, пастаянным прадстаўніком Беларусі ў міжнародных арганізацыях у Вене і ў АБСЕ. У дэпутатах з 2016 года.

«Па поглядах беларус», — даюць яму ацэнку ў дыпламатычных колах. 

У 2019-м Варанецкі адрэагаваў на знос крыжоў у Курапатах.

«Першая рэакцыя — разгубленасць, боль і трывога… Калі мы навучымся, як у народзе кажуць, абыходзіцца па-людску? Па-хрысціянску? Не абражаючы пачуццяў і годнасці адзін аднаго?», — пісаў дэпутат у фэйсбуку.

Ён таксама падтрымліваў ідэю стварэння ўніверсітэта з беларускай мовай выкладання.

Пасля выбараў ён сустракаўся з людзьмі са сваёй акругі і казаў, што салідарны з пратэстоўцамі, якія абурыліся арганізацыяй сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў.

«На жаль, замест таго, каб з разуменнем падысці да гэтага, выйсці на дыялог, улады паказалі сілу. Быў пяройдзены рубікон», — адзначаў ён.

У 2021-м Валерый Варанецкі выказваўся супраць забароны бела-чырвона-белага сцяга.

«Трэба мець на ўвазе, што бел-чырвона-белы сцяг з'яўляўся першым дзяржаўным сцягам нашай адроджанай беларускай дзяржавы. Пад ім яна рабіла першыя крокі па ўмацаванні свайго нацыянальнага суверэнітэту і незалежнасці. <…> З ім былі звязаны вельмі важныя старонкі гісторыі нашай з вамі маладой беларускай дзяржавы. І таптацца па сваім мінулым, калі мы глядзім у будучыню і хочам пабудаваць моцную, незалежную і квітнеючую краіну, на мой погляд, — недапушчальна. Мы павінны шанаваць сваю гісторыю», — разважаў дэпутат.

Вядома, што ў 2020-м Варанецкаму прапаноўвалі ўвайсці ў Каардынацыйную раду. Ён адмовіўся, а на наступны дзень выступіў у газеце «Звязда» з прапановай стварыць нацыянальную раду пры ўладзе.

Варанецкі застаецца часткай сістэмы.

«Ягоная беларускасць спалучаецца з адсутнасцю волі да дзеяння. Чалавек сядзіць у Палаце прадстаўнікоў, але галасуе так, як трэба, нават за самыя рэпрэсіўныя законы», — кажуць пра Варанецкага.

«Ён баязлівы, ён і так шмат сабе дазваляў. Калі казаць агулам, то ён такі ж самы, як Румас ці Калаўр — усё разумеюць, але нічога не робяць. А калі казаць пра чалавечыя якасці, то ён прыемны, і да людзей, з якімі працаваў, ставіўся з павагай», — такую ацэнку дае дэпутату адзін з калег.

Яўген Прэйгерман: быў, фактычна, пазаштатным супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў

Яўген Прэйгерман — 36-гадовы выпускнік факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар палітычных навук. 

Яўген Прэйгерман. Архіўнае фота

Вырас у сям'і чыгуначнікаў. Жонка — спецыялістка па гендарных пытаннях.

Пасля БДУ навучаўся па праграмах у Швецыі і Вялікабрытанні. Дысертацыю бараніў па замежнай палітыцы Арменіі. У студэнцкія часы арганізаваў суполку «Ліберальны клуб».

Некаторыя сябры гэтай арганізацыі цяпер у вымушанай эміграцыі. 

Хоць сам Прэйгерман і не быў у «Разумных сетках», але яго сябры, якія потым з ім працавалі, — былі. Таму Яўген, па вялікім рахунку, прадукт таго ж інкубатара, што і Аляксей Дзермант, Пятро Пятроўскі. Але ж гэта птушкі рознага палёту.

Прэйгерман трапіў у поле зроку макееўскага МЗС.

Са сваім «Мінскім дыялогам», які вырас з «Ліберальнага клуба», Прэйгерман стаў, фактычна, пазаштатным супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў.

Заходнікі любяць фарматы дыялогаў, арганізаваных няўрадавымі арганізацыямі — Прэйгерман заняў нішу і адразу трапіў пад абвінавачванні ў рабоце на рэжым Лукашэнкі. 

«Бярэ грошы на Захадзе і на іх абслугоўвае беларускую ўладу», — казалі пра яго. 

У 2017 годзе Франак Вячорка назваў Прэйгермана «членам групы падтрымкі Лукашэнкі».

«Пасля тактычнай перамогі па прыпыненні амерыканскіх санкцый група падтрымкі Лукашэнкі едзе з гастролямі ў Вашынгтон. Няпростая задача ўскладзеная на намесніка Макея Алега Краўчанку і Яўгена Прэйгермана. Ім трэба пераканаць Захад, што пасадкі і разгоны — усяго толькі тэхнічны збой, а «лібералізацыя» працягваецца. Усё гэта анансуецца як неабходнасць працягу «дыялогу», хаця гэта ўсё менш нагадвае дыялог, а хутчэй бандыцкі шантаж: маўляў, альбо вы падтрымаеце Лукашэнку, альбо мы здаём краіну Пуціну», — выказваўся Вячорка.

Сам Прэйгерман у інтэрв'ю казаў, што ён не адбельвае рэжыму, а тлумачыць, што Беларусь — больш складаная, чым проста апошняя дыктатура Еўропы.

Пасля жорсткага разгону пратэстаў у жніўні 2020 года Яўген Прэйгерман асудзіў гвалт сілавікоў:

«Нават для мяне дыялог немагчымы. Калі ты бачыш, да якой ступені збіваюць людзей і парушаюцца базавыя правы чалавека, дастаткова складана гаварыць пра дыялог <…> Калі адбываюцца такія зверствы ў ХХІ стагоддзі ў цэнтры Еўропы <…> Мільёны людзей убачылі гэтыя кадры са збіццём. І нават тыя, хто раней быў прыхільнікам Лукашэнкі і галасаваў за яго, больш не гатовыя за яго прагаласаваць», — каментаваў ён.

Летам мінулага года Прэйгерман быў адным з ініцыятарам сустрэчы экспертаў Саюзнай дзяржавы ў Мінску, дзе абмяркоўвалася сітацыя з бяспекай у рэгіёне пасля пачатку вайны, санкцыі. 

Аляксандр Швец: кіраўнік саюзаў прамыслоўцаў

Старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў 58-гадовы Аляксандр Швец ў 90-я быў памочнікам міністра фінансаў. У пачатку нулявых нядоўгі час займаў пасаду першага намесніка міністра прадпрымальніцтва і інвестыцый. Пазней быў на кіруючых пасадах у Белінвестбанку і беларускім прадстаўніцтве кампаніі Xerox.

Аляксандр Швец. Фота: Office Life

Саюз прадпрымальнікаў узначальвае з 2016 года. Таксама старшынствуе ў Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі.

У 2020-м, калі бізнэс нёс страты праз каранавірус, Швец лічыў недастатковымі меры падтрымкі, якія прынялі ўлады. Ён казаў, што ў красавіцкі ўказ №143 увайшла толькі маленькая частка прапаноў, якія агучвалі бізнэсоўцы. І калі падтрымка прапісана няясна, то карныя меры — дакладна акрэслены.

У снежні 2020-га The Insider апублікаваў некалькі дакументаў, з якіх вынікала, што ў Крамлі нібыта ідзе праца з беларускім «актывам» па стварэнні новай партыі з працоўнай назвай «Права народа», якая будзе выступаць супраць Лукашэнкі, але за інтэграцыю з Расію. Сярод «актыву» згадвалася і прозвішча Швеца. Але ён абверг тую інфармацыю, як і іншы чалавек са спіса. Сапраўднасць тых дакументаў таксама была пад пытаннем.

У 2021-м, калі ўводзілі змены па падатках для ІП, Швец характарызаваў гэты крок як выпраўленне перакосаў і лічыў, што іпэшнікам трэба пераходзіць у юрасобы.

У суд выклікалі людзей, што паручыліся за журналістак Tut.by, якія з'ехалі за мяжу

Золатава і Чэкіна — 12 гадоў калоніі. На прысудзе суддзя Валянціна Зянькевіч трымала іх у кайданках 

Каментары4

  • даведка
    11.04.2023
    Учитывая, что отличник во всём Макей являлся штатным сотрудником военной разведки,  прикомандированным в своё время к МИД, то про штатность или внештатность самого Прейгермана можно только догадываться... 
  • Даведкі-боты
    12.04.2023
    даведка, Што, таварыш маёр, вы жадалі іх бачыць за кратамі? А не атрымалася. Гэта толькі ваша мара сажаць людзей у турму, а людзі чамусьці не хочуць.
  • даведка
    12.04.2023
    Им дали возможность сбежать за нужные публичные признания, показанные за день до приговора БТ.

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру3

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе вызначыліся, як будзе выглядаць помнік паэту Валянціну Таўлаю ФОТА1

Кіраўнік Еўрарады: Еўрасаюз гатовы абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Даніі5

У Шуміліне за «экстрэмізм» будуць судзіць загадчыка хірургічнага аддзялення мясцовай бальніцы

Па сеціве паляцела навіна пра атаку дронаў на Мазырскі НПЗ. Гэта фэйк2

Супрацоўнік «Беларуськалія» даў сыну, які нарадзіўся 26 студзеня, імя Лука7

Нямецкая эканоміка паламалася, а «плана Б» ні ў кога няма22

Белы дом адмяніў указ аб замарожванні федэральных грантаў

Ніякага 21 дня. Абвергнуты самы папулярны міф пра звычкі

Стаў вядомы памер мыта, якое Еўракамісія прапануе ўвесці на сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру3

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць