Грамадства11

Абраны старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў

Учора, 21 красавіка, па адрасе Кальварыйская, 17, адбыўся планавы з’езд Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў. На пасаду старшыні Саюза фатографаў абраны архітэктар і фатограф Уладзіслаў Рута.

Уладзімір Рута. Фота з фэйсбука

Як паведамляюць крыніцы Reform.by, Уладзіслаў Рута быў абраны старшынёй некамерцыйнага прафесійнага аб’яднання фатографаў большасцю галасоў.

Уладзіслаў Рута — архітэктар, рэстаўратар і фатограф. У 1990-х працаваў на кіруючых пасадах у прадпрыемствах сферы графічнага і аб’ёмнага дызайну. Мае досвед працы галоўным рэдактарам часопіса рэкламнага агенцтва, галоўным архітэктарам раёна. Працаваў начальнікам аддзела навукова-праектных прац і рэстаўрацыйнай вытворчасці ў Міністэрстве культуры ў 2010-х.

Плённа займаецца фотаздымкамі і відэаздымкамі з 2000-х. Сярод настаўнікаў вылучае У. Суцягіна і У. Карбоўскага, з якімі пазнаёміўся ў рэстаўрацыйных майстэрнях. З’яўляецца сузаснавальнікам аб’яднання «Фотамастацтва», якое пазней было перайменавана ў Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў. Удзельнік выстаў і фотафорумаў у Мінску і Гомелі. Сфера цікавасці — панарамная фатаграфія, ландшафтная фатаграфія, travel-фатаграфія. Персанальная выстава «Гарызонт падзей» Уладзіслава Руты адбылася ў 2019 годзе ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Раней аб’яднанне фатографаў узначальваў фатограф і сузаснавальнік Фоташколы ФШ1 Андрэй Дубінін.

Фатограф падаў на конкурс выяву, створаную штучным інтэлектам. І перамог

Як нейрасетка бачыць заснавальнікаў БНР? ФОТЫ

Феномен Midjourney: чаму гэтая нейрасетка стала мегапапулярнай і як ёй карыстацца?

Каментары1

  • Косьцік Крулеўскі
    22.04.2023
    Глянуў на загаловак, здалося - "арыштаваны".

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць