Грамадства1313

Лукашэнка начапіў у паездку на Гомельшчыну камізэльку з «пікселем», прынятым ва УСУ

Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы Веткаўскі раён Гомельскай вобласці, на сустрэчу з чыноўнікамі і мясцовымі жыхарамі надзеў камізэльку ў расфарбоўцы камуфляжу Узброеных cіл Украіны, заўважыла выданне Reform.by.

Лукашэнка ва ўкраінскім «пікселі». Фота: president.gov.by

Піксельная расфарбоўка была прынятая ва УСУ ў 2014 годзе і мае абазначэнне ММ-14. Часам яе яшчэ называюць «Порах-1». Менавіта пры прэзідэнце Пятру Парашэнку яна з'явілася ва ўкраінскім войску, ды і сам ён часта з'яўляецца на публіцы ў гэтым піксельным камуфляжы.

Павялічаная выява камізэлькі з украінскім «пікселем»

У Беларусі прынятая статутная форма «зялёны піксель». Яе звычайна выкарыстоўвае і сам Лукашэнка. Аднак у ягоным гардэробе ёсць розныя камуфляжныя ўборы, не толькі прынятыя ў Беларусі.

Беларускі «зялёны піксель»

Адкуль у Лукашэнкі ўзялася «ўкраінская» камізэлька, невядома. Магчыма, ён некалі атрымаў яе ў падарунак. Па выглядзе яна не падобная да статутнай вайсковай украінскай формы і больш паходзіць на рыбацкі ўбор.

Каментары13

  • мазаічная псіхапатыя не камуфлюецца
    28.04.2023
    Прыйшла вясна, расцвялі камізэлькі, паплылі мазгі.
  • і больш паходзіць на рыбацкі ўбор
    28.04.2023
    рыбку злавіў?
    што не дзіўна 
    у ягоным-то ўзросце
  • Шизофрения
    28.04.2023
    "Лукашэнка Я.. фамилия у миня украинская, и пиксель тоже..Ни стреляйце" 

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць