Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з затрыманай жыхаркай Магілёва, якой пагражаюць крымінальным пераследам.

Маўляў, падставай для затрымання стала тое, што жанчына, знаходзячыся ў дэкрэце, была падпісана на «экстрэмісцкія» чаты і каналы, дзе перыядычна пакідала каментары.
Пры гэтым на відэа затрыманая кажа, што не разумее, за што яе затрымалі, бо нічога супрацьзаконнага яна не рабіла, піша @MAYDAYMog.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары