Украінскія абаронцы за мінулыя суткі знішчылі 15 аб'ектаў засяроджання ворага і яго тэхнікі, тры склады боепрыпасаў і гаруча-змазачных матэрыялаў, адзін сродак СПА і яшчэ пяць важных цэляў праціўніка, а таксама збілі дзесяць дронаў рознага тыпу.

За мінулыя суткі праціўнік нанёс 8 ракетных, 49 авіяцыйных удараў і ўчыніў 82 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню. Пацярпелі мірныя людзі, разбураныя і пашкоджаныя прыватныя жылыя дамы і іншая цывільная інфраструктура.
Разам з тым імавернасць далейшых ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны застаецца высокай.
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары