Усяго патроху22

Сёння адно з самых важных народных свят

Сёння — адно з самых важных народных свят: Юр’еў дзень, Юр'е, ці Юр’я вясновы. Згодна з уяўленнямі нашых продкаў, Юр’я, апякун урадлівасці, адмыкае зямлю і тым самым абвяшчае пра надыход сапраўднай вясны, нагадвае «Народная Воля».

Калісьці менавіта 6 мая сяляне ўпершыню пасля зімы ўранні выганялі кароў на выпас, а коней — на начлег. Гэты дзень таксама лічыцца святам пастухоў. А царква ўшаноўвае велікамучаніка Георгія Перамаганосца — нябеснага апекуна ўсіх воінаў.

У некаторых мясцовасцях Беларусі і дагэтуль захаваліся абрады і традыцыі на Юр’е.

Юр’еў дзень — свята пастухоў. Шмат дзе іх і зараз традыцыйна ўшаноўваюць і частуюць у гэты дзень.

Жывёле на Юр’е таксама надаюць шмат увагі. Шмат дзе выганяюць, паклаўшы перад гэтым ля парога хлява велікоднае яйка, спецыяльна для гэтага прыпасенае. Нашы продкі верылі, што тады іх каровы будуць круглымі і поўнымі. Дзесьці жывёлу злёгку пасцёбваюць асвечанымі вербнымі галінкамі, якія потым утыркаюць у сцены хлява. І гэта лічылася абаронай ад злых духаў на цэлы год.

Калі ж людзі хацелі быць наступны год здаровымі, моцнымі, поўнымі сіл, дык качаліся на Юр’е па ранішняй расе. Лічылася, што і ад сурокаў яна дапамагае. Праўда, сёлета май такі, што можна і захварэць ад такога «абярэгу».

Як апекуну ўрадлівасці, 6 мая Юр'ю таксама выносілі на палеткі каравай ды іншыя пачастункі. І не проста ішлі, а з пэўнымі абрадавымі дзеяннямі.

Напрыклад, у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна заходзяць у жыта, каб памераць караваем яго вышыню. Заходзяць праз своеасаблівую брамку, зробленую з ручніка. Яна сімвалізуе вароты, што адмыкае Юр’я.

А вось у вёсцы Іванава Слабада, што ў Лельчыцкім раёне на Юр’е ўпрыгожваюць елку і носяць яе па вёсцы.

Што датычыць народных прыкмет, то яны наступныя: «Як на Юр’я раса — хопіць коням аўса», «На Юр’я дождж — скаціне лёгкі год, а на грэчку — недарод», «Калі на Юр’я мароз, дык будуць добрыя проса і авёс», «Як дождж на Юр’я, будзе хлеб і ў дурня»…

Нагадваем, што ў годзе святкуецца два Юр’і — будзе яшчэ восеньскі.

Каментары2

  • відьмаявідьма
    06.05.2023
    а тыдзень таму была Вальпургіева ноч...
    а ўчора ноччу поўня і адначасова месяцовае зацьменне
  • святкуйма, беларусы
    06.05.2023
    Пячыма боханы ды хадзіма на палі святкаваць – надвор'е найлагоднае.

    Да мы Юр'я пачынаем,
    Да мы Бога звелічаем.
    Падай, Божа, да замкоў ключы
     
    Адамкнуці сырую зямліцу
    Да на жыта, на пшаніцу,
    Да на ўсякую пашніцу,
     

     
    А ў дзяжы падыходнае,
    А ў печы да прыпёкнае,
    А на стале сытна-спорнае.

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

«З мяне нічога не возьмеш, а людзі пацярпелі». Пара пенсіянераў другі год не можа выпісаць з мінскай кватэры шматдзетную сям'ю эмігрантаў9

Беларус, узяты ў палон украінцамі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай закінуць за яго слоўца перад Пуціным2

Праваслаўнага блогера, «героя СВА», пасадзілі на 15 гадоў за згвалтаванне чацвёртакласніцы8

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам5

Беларусы заўважылі на небе адразу чатыры Месяцы ФОТАФАКТ1

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць5

У гурта Relikt выйшаў новы альбом Ramantyzm1

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца3

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць