Парламент Швейцарыі дазволіў Зяленскаму выступіць перад ім. Гэта выключны выпадак для гэтай краіны
Парламент Швейцарыі ўхваліў просьбу Кіева дазволіць прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму выступіць са зваротам да швейцарскіх заканадаўцаў.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
Швейцарыя адчувае міжнародны ціск адносна яе традыцыйнай палітыкі нейтралітэту ў войнах і канфліктах. Многія заходнія саюзнікі заклікаюць Берн зняць забарону на экспарт швейцарскай зброі і дапамагчы Украіне.
Пакуль улады Швейцарыі адмаўляліся гэта зрабіць. Аднак запрашэнне Зяленскага выступіць перад парламентам эксперты называюць вялікім крокам для краіны.
Ён стане першым замежным лідарам, які звернецца з пасланнем да Федэральнай рады краіны (так называецца швейцарскі парламент).
Каментары