Грамадства1616

Ціханоўская абмеркавала ў кулуарах у Аахене магчымыя сцэнарыі падзей у Беларусі пры знікненні Лукашэнкі

Святлана Ціханоўская разам з Веранікай Цапкалай і Таццянай Хоміч (якая прадстаўляла зняволеную сястру Марыю Калеснікаву) узялі ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага. Там у Ціханоўскай прайшоў шэраг кулуарных сустрэч.

Ціханоўская і Зяленскі на ўручэнні прэміі. Фота: Офіс Ціханоўскай

Летась лідаркі пратэстаў 2020 года атрымалі гэтую прэмію, а сёлета — Уладзімір Зяленскі і народ Украіны. Гэта адна з самых прэстыжных палітычных узнагарод у свеце.

Напярэдадні Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў Форуме Карла Вялікага, дзе брала ўдзел у двух дыскусіях: пра сітуацыю ва Усходняй Еўропе і шляхі да міру.

Распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, Віктарам Бабарыкам, Ігарам Лосікам, пра смерць Мікалая Клімовіча, прысуды партызанам і журналістам.

Таксама Ціханоўская заклікала раздзяляць рэжым і народ, паказаць беларусам еўрапейскую перспектыву, прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці, у тым ліку за датычнасць да прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

У асноўны дзень цырымоніі Ціханоўская разам з Таццянай Хоміч і Веранікай Цапкалай узялі ўдзел ва ўрачыстым богаслужэнні ў старадаўнім кафедральным саборы Аахена, а таксама ў самой цырымоніі.

У кулуарах яны сустрэліся з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай, спікеркай Бундэстага Барбэль Бас, прэмʼерам Польшчы Матэвушам Маравецкім, прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляйен і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Ціханоўская таксама выступіла на мітынгу, прысвечаным Украіне, удзел у якім бралі прэзідэнт Зяленскі і іншыя высокія госці.

Увечары Ціханоўская асобна сустрэлася з былой прэзідэнткай Літвы Даляй Грыбаўскайце. Размаўлялі на тэму Беларусі, знікнення з публічнай прасторы і хваробы Лукашэнкі, магчымых сцэнарыяў развіцця падзей, паведаміў офіс Ціханоўскай.

Каментары16

  • Грот
    15.05.2023
    А Вераника Цепкало вспомнила кто такой российский алегарх Усманов и что их связывает?
  • Арні
    15.05.2023
    А ёй і іншым нічога ня мвеціць, тут процьма пераемніказ і яшчэ больш жосткіх і больш адданых крамлю. А механізмаў узяцца ўлады ў Ціханоўскай як не было так і няма, таму нічога ня зменіцца.
  • Арні
    15.05.2023
    Нават па фота відно як Зяленскі ставіцца да Ціханоскай і я яго ў гэтым падтрымліваю

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць