Свет11

Падсанкцыйная дачка Лаўрова прыехала ў Грузію, каб пагуляць на вяселлі — СМІ

Дачка міністра замежных спраў Расіі Кацярына Вінакурава (Лаўрова) магла прыехаць у Грузію для ўдзелу ў вяселлі брата свайго мужа, расійскага прадпрымальніка Аляксандра Вінакурава. Пра гэта паведаміў грузінскі апазіцыйны тэлеканал Mtavari, спасылаючыся на крыніцы.

Сяргей Лаўроў з дачкой. Фота: расійскія СМІ

Тэлеканал сцвярджае, што брат Вінакурава вырашыў адгуляць сваё вяселле ў Кахетыі — гістарычным краі на ўсходзе Грузіі.

Брат зяця кіраўніка МЗС Расіі нібыта распісаўся ў Тбілісі, пасля чаго вырашыў зладзіць святкаванне ў пяцізоркавым гатэлі Kvareli Lake Resort, з-за чаго яго нібыта закрылі на два дні для прыёму пастаяльцаў.

Журналіст Mtavari патэлефанаваў у Kvareli Lake Resort, назваўшыся кур'ерам кветкавай крамы. Ён сказаў, што на імя Лаўровай-Вінакуравай замоўлена дастаўка букета і папрасіў удакладніць, ці прыбыла ўжо госця на месца.

Mtavari сцвярджае, што прадстаўнік гатэля папрасіў пачакаць для ўдакладнення, пасля чаго пацвердзіў, што букет можна адпраўляць. Пасля гэтага канал зрабіў выснову, што дачка міністра замежных спраў РФ сапраўды знаходзіцца ў гасцініцы.

У пацвярджэнне сваіх слоў Mtavari выклаў відэа з цырымоніі роспісу сваякоў Лаўрова ў Тбілісі, праўда, нізкай якасці.

У сваю чаргу Kvareli Lake Resort заявіў, што наведвальнікаў з прозвішчам «Лаўроў» у іх няма, абвінаваціўшы журналістаў у дэзынфармацыі.

Абверглі інфармацыю аб магчымым знаходжанні дачкі або зяця Лаўрова і ў іншым гатэлі — Akhasheni Wine Resort & Spa, дзе, паводле інфармацыі Mtavari, магла спыніцца частка гасцей.

Міністр унутраных спраў Грузіі Вахтанг Гамелауры і сябры кіроўнай партыі «Грузінская мара» ніяк не каментуюць інфармацыю пра візіт у краіну сваякоў Лаўрова. Некалькі грузінскіх СМІ накіравалі запыты ў МУС і чакаюць удакладнення інфармацыі.

Між тым, паводле звестак грузінскай службы «Радыё Свабода», каля Kvareli Lake Resort плануецца пратэст, да месца сцягнуты сілы паліцыі.

Члены сям'і кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, як і ён сам, занесены ў санкцыйныя спісы Захаду. Ім забараняецца ўезд у гэтыя краіны. Грузія, як вядома, далучылася да гэтых санкцый, але адмовілася ўводзіць прамыя эканамічныя санкцыі супраць РФ, нагадвае «Украінская праўда».

Каментары1

  • Грызун
    20.05.2023
    Грышка Лепс - сапраўднае прозвішча Лепсвэрыдзэ, па нацыянальнасці грузін, актыўны пуцініст і рашыст. Такія лепсы цяпер кіруюць Грузіяй. Крывавыя грошы не пахнуць.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць