Культура

Беларускія кнігары, дзіцячыя і дарослыя кнігі ў Варшаве на кніжным кірмашы

Кніжны кірмаш будзе праходзіць з 25 па 28 мая ў варшаўскім Палацы культуры і навукі. Беларускія кнігі на кірмашы будуць выстаўлены на асобным стэндзе. Адбудуцца сустрэчы аўтараў кніг з чытачамі і прэзентацыі кніжных навінак.

Ілюстрацыйнае фота. Калаж з кнігамі беларускіх выдавецтваў

«Калі вы хочаце пагрузіцца ў свет беларускай літаратуры і культуры, набыць новыя кнігі, а таксама наведаць творчыя сустрэчы незалежных аўтараў — у нас для вас ёсць цудоўныя навіны», — паведамляе пра кірмаш адзін з яго арганізатараў — Цэнтр беларускай салідарнасці.

Сустрэчы з аўтарамі кніг, іх прэзентацыі з аўтограф-сесіямі пройдуць ля самога стэнда і ў канферэнц-зале Палаца культуры і навукі.

27 мая (12:00—12:55, канферэнц-зала) пісьменнік і гісторык Сяргей Тарасаў прэзентуе сваю кнігу «Еўфрасіння, Афрасіння, Офрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж» пра жыццё і таямніцы святой Еўфрасінні Полацкай.

27 мая (15:00—15:55, канферэнц-зала) знаны паэт, пісьменнік, гісторык Уладзімір Арлоў раскажа пра ранейшыя свае бестселеры, а таксама навінкі ад выдавецтва «Камунікат».

27 мая (18:00—18:55, канферэнц-зала) з чытачамі сустрэнецца вядомы паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.

Ля стэнда 26 мая (18:00—19:00), а таксама 27 мая (14:00—15:00) сустрэнецца з чытачамі і правядзе аўтограф-сесію Паўліна Скурко — жонка Андрэя Скурко. Паліна прэзентуе зборнікі мужавых вершаў «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» ды перакладной кнігі «Добры доктар Будзь-Здароў».

Ля стэнда 26 мая (17:00—18:00), 27 мая (17:00—18:00) прывітае наведнікаў і чытачоў сваіх твораў пісьменніца, перакладчыца і журналістка Святлана Курс. Яна аўтарка кнігі «Па што ідзеш, воўча?» выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм».

Ля стэнда 26 мая а 17-й гадзіне паэтка Наста Кудасава і мастачка Сафія-Святлана Дземідовіч прэзентуюць кнігу «Побач», выдадзеную імпрынтам Skarynyčy.

Ля стэнда 27 мая (10:30—11:55) пісьменнік Аляксандр Кудрыцкі раскажа пра сваю новую кнігу «Казік з Каменнай горкі», якая пабачыла свет у выдавецтве «Янушкевіч».

Ля стэнда 27 мая (13:00—13:55) аўтограф-сесію правядзе даследчык-нумізмат Дзмітрый Гулецкі.

Ля стэнда 27 мая (13:00—14:30) прэзентуе кнігу прозы «Тастамент Рагвалода» яе аўтар Алесь Аркуш. Зборнік выдадзены імпрынтам Skarynyčy.

Ля стэнда 28 мая (11:00—12:00) пра кнігу для дзяцей «Каток-пестунок» раскажа яе ўкладальнік пісьменнік Васіль Дранько-Майсюк.

Стэнд беларускіх кніг арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці ў партнёрстве з Цэнтрам навуковых даследаванняў Польскай акадэміі навук у Берліне. Праект дафінансаваны са сродкаў Фонду польска-нямецкага супрацоўніцтва.

Месяц таму на кніжным кірмашы ў Беластоку беларускіх выдаўцоў, іх прадукцыю, а таксама аўтараў кніг цёпла сустрэла мясцовая беларуская дыяспара. Ля стэнда з беларускімі выданнямі было мнагалюдна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Вітаем у пекле!» Журналіст Алег Груздзіловіч расказаў пра свой досвед у ШІЗА і растлумачыў, чым ён розніцца ад карцара

Выйшла кніга пра тое, як нашы продкі ў часы Рэчы Паспалітай вялі палітыку на рэгіянальным узроўні

«Gutenberg Publisher будзе не проста выдавецтвам, а і інтэлектуальнай прасторай». Стваральніца беларускага выдавецтва за мяжой — пра працу, грошы, надзеі і перспектывы

Эканамічны суд з падачы Міністэрства інфармацыі ліквідаваў выдавецтва Змітра Коласа

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: ртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць