Свет

«Далейшая эскалацыя і чарговая правакацыя». У ЕС пракаментавалі падпісанне Беларуссю і Расіяй дакументаў аб ядзернай зброі

Еўрасаюз будзе ўважліва сачыць за размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі. Пра гэта на штодзённай прэс-канферэнцыі заявіў прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана, адказваючы на ​​пытанне аб рэакцыі ЕС на падпісаныя сёння дакументы, перадае reform.by.

Прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана

«Еўрапейскі Саюз ужо адрэагаваў, калі абедзве краіны абʼявілі аб намеры зрабіць гэта, так што яны проста працягваюць. І, вядома, гэта не крок да дээскалацыі. Гэта не крок да зніжэння напружанасці. Гэта тое, што толькі павялічвае напружанасць, якую можна разглядаць і ў кантэксце незаконнай агрэсіі Расіі і супрацоўніцтва Беларусі ў ёй — гэта далейшая эскалацыя і чарговая правакацыя. Еўрапейскі саюз, канечне, будзе вельмі ўважліва сачыць за тым, як гэта рэалізуецца, і мы будзем рэагаваць адпаведным чынам», — сказаў ён.

Сёння міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якімі вызначаецца парадак размяшчэння ў нашай краіне расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі. Шайгу пры гэтым падкрэсліў, што кантроль за зброяй, а таксама прыняцце рашэнняў аб прымяненні застаюцца за Расіяй.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць