Спорт11

Захараў прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі

Трэнер мінскага «Юнацтва» Міхаіл Захараў павязе хакейную зборную Беларусі на Алімпіяду‑2010 у Ванкувер. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс‑сакратар Міністэрства спорту і турызму Віталь Сямашка.

«Сёння, 17 лістапада, загадам Міністэрства спорту і турызму паводле хадайніцтва пастаяннага камітэта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі па рабоце з фэдэрацыямі па відах спорту на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай алімпійскай каманды па хакеі на час яе падрыхтоўкі і ўдзелу ў XXI зімовых Алімпійскіх гульнях прызначаны Міхаіл Захараў», — сказаў прэс‑сакратар Мінспорту.

Паводле яго словаў,ФХРБ зрабіла ва ўстаноўлены тэрмін спіс прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера беларускай зборнай. Акрамя гэтага, на адрас кіраўніцтва спартыўнай галіны Беларусі паступіла заява галоўнага трэнера хакейнага клуба «Юнацтва‑Мінск» Міхаіла Захарава з просьбай разгледзець яго кандыдатуру.

Віталь Сямашка адзначыў, што на сумесным пасяджэнні Міністэрства спорту і турызму і пастаяннай камісіі НАК па працы з фэдэрацыямі па відах спорту быў заслуханы даклад старшыні камісіі Юрыя Бародзіча аб кандыдатуры галоўнага трэнера нацыянальнай алімпійскай каманды Беларусі па хакеі.

Па яго выніках было прынята рашэнне рэкамендаваць Міністэрству спорту кандыдатуру Міхаіла Захарава для прызначэння на пасаду галоўнага трэнера.

Міхаіл Захараў ужо больш за 10 гадоў нязменна ўзначальвае мінскую «Юнацтва», якую 4 разы прыводзіў да тытулу чэмпіёна Беларусі (2004, 2005, 2006, 2009), па разу заваяваў з камандай сярэбраныя (2008) і бронзавыя (2007) ўзнагароды нацыянальнага першынства і з’яўляецца самым тытулаваным хакейным трэнерам краіны. У 2007 г. пад кіраўніцтвам Міхаіла Захарава мінская каманда «Юнацтва» стала ўладальнікам Кантынентальнага кубка — другога па значнасці еўрапейскага клубнага трафея. Тройчы прызнаваўся лепшым хакейным трэнерам Беларусі.

Ёсць у трэнерскай біяграфіі Міхаіла Захарава і досвед кіравання нацыянальнай зборнай краіны.

У 2004 годзе ён заняў з ёй першае месца ў дывізіёне I, заваяваўшы пуцёўку ў эліту. Але пасля алімпійскага кваліфікацыйнага турніру ў лютым 2005 года ў Рызе, дзе узначаленая ім каманда ў канцы трэцяга перыяду вырашальнай сустрэчы з Латвіяй прапусціла тры шайбы на працягу 2 мін. 20 сек. і, страты камфортнай перавагу у два гола (4:2), згубіла пуцёўку на Гульні-2006 у Турын, Міхаіл Захараў сышоў у адстаўку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА7

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ10

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА7

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць