Усяго патроху33

Чмялі працуюць нават больш, чым мы думалі

Бухматыя насякомыя награваюцца, разносячы кветкавы пылок. З пацяпленнем клімату гэта можа прынесці вялікія непрыемнасці людзям.

Чмель на цвеце чарэшні. Фота: Наша Ніва

Чмялі пузатыя, прыгожыя і бясспрэчна чароўныя. Гэтыя інсекты могуць пераносіць грузы, якія складаюць да 80% масы іх цела, і новыя даследаванні паказваюць, што рабіць гэта няпроста.

Згодна з даследаваннем, апублікаваным у часопісе Biology Letters, чым цяжэйшы пылок, які цягне чмель, тым вышэйшая тэмпература ягонага цела. Як і ў большасці іншых жывёл, існуе максімальны паказчык, наколькі гарачым можа быць цела жывой істоты. Разам са змяненнем клімату пэрагрэў у часе пераносу пылку можа стаць вялізнай пагрозай для гэтых важных сельскагаспадарчых апыляльнікаў.

Гудучы, чмялі збіраюць кветкавы пылок у спецыяльныя пылковыя кошыкі на задніх нагах. Асноўная частка пылку (апроч таго, што сілкуе самога працаўніка) ідзе на забеспячэнне лічынак, каб наступнае пакаленне магло вырасці моцным. Пылок — важны кампанент збалансаванага рацыёну пчол, і чмялі таксама павінны здабываюць яго, каб атрымаць усе неабходныя пажыўныя рэчывы.

Тым не менш, як паказала новае даследаванне, напаўненне гэтых пылковых кошыкаў і палёт з грузам патрабуе энергіі і прыводзіць да вылучэння цяпла, магчыма, нават большага, чым пры здабычы нектару. У прыватнасці, навукоўцы выявілі, што для пераносу кожнага міліграма пылку звычайныя чмялі (Bombus impatiens) награваюцца прыкладна на 0,07 °С. А ў сярэднім нашэнне пылку прывяло да падвышэння тэмпературы цела на 2°C у 91 паддоследнага, што браў удзел у даследаванні.

Даследчыкі таксама вызначылі цеплавы максімум для B. impatiens. Падчас лабараторных тэстаў яны вызначылі, што чмялі, хутчэй за ўсё, пераграваюцца паміж 41,3 і 48,4 °C. Заклапочанасць навукоўцаў выклікае тое, што насякомыя працавалі з тэмпературай цела, даволі блізкай да гэтага парогавага дыяпазону. Іншымі словамі, гэтыя два градусы лёгка могуць стаць вырашальнымі паміж камфортам і перагрэвам.

Людзі часта думаюць пра пчол як пра халаднакроўных жывёл, тэмпература якіх залежыць выключна ад навакольнага асяроддзя, кажуць аўтары даследавання ў каментары для Gizmodo. Але насамрэч вядома, што насякомыя кантралююць тэмпературу свайго цела рознымі спосабамі. Напрыклад, пчолы могуць адпачываць у цені або выплёўваць нектар, каб астыць шляхам выпарэння. Таксама тэмпература цела пчол — гэта прадукт паводзін і многіх іншых пераменных.

Каб кампенсаваць падвышэнне тэмпературы і цяжар пылку, насякомыя, хутчэй за ўсё, будуць прыстасоўвацца да занадта гарачага надвор’я. Але як дакладна яны будуць адаптавацца да падвышэння тэмпературы, пакуль незразумела.

Магчыма, яны будуць пераносіць менш пылку або працаваць павольней, а магчыма, па меры пацяплення клімату насякомыя будуць траціць больш часу на выбар кветак у цені і пазбягаць даступнай ежы на сонцы. А мажліва, калі стане занадта горача, чмялі проста захочуць застацца ў вулеі. Такія зрухі, напэўна, не нанясуць імгненнай і відавочнай шкоды людзям, аднак урэшце гэтыя тэарэтычныя змены абавязкова паўплываюць на вулей. А менш пылку — гэта менш ежы для лічынак і патэнцыйна менш насякомых у наступным годзе.

Папуляцыі і арэалы чмялёў ужо і так скарачаюцца. Гэта вялікая праблема не толькі для насякомых, але відавочна і для будучыні раслін, якія яны апыляюць, і для сельскай гаспадаркі ў цэлым. Бабуліны памідоры, агуркі і кабачкі, якія з’яўляюцца прамым вынікам працы чмялёў з пчоламі, ужо не будуць такімі, як раней.

Каментары3

  • mikola
    01.06.2023
    Kamu sto a glupamu-czmjali ! Pry czym getyja paczvary ?
  • Трынк
    01.06.2023
    О! Учора выратаваў вялізнага чмяля, які боўтнуўся ў вядро з вадою. Выцягнуў яго, пасадзіў на куст (ліст) агрэсту. Спадзяюся, што ён не прастудзіўся, бо дзень ня быў цёплым.
  • гаврила, команде ящик вина. дай, сережа гитару (С)
    01.06.2023
    вазьмиця с полки пячэньку у форме медальки скарыны пицерскага
    за гэта

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся1

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся1

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць