Грамадства2020

На якой мове размаўляюць шыльды?

Мы прайшлі па праспекце Незалежнасці і занатавалі, на якой мове напісаныя шыльды крамаў і камерцыйных установаў. Двухмоўе, уплыў глабалізацыі на асобна ўзятым праспекце.

Чакаючы, пакуль падлічаць вынікі апошняга перапісу,

мы намыслілі перапісаць… шыльды на галоўным мінскім праспекце.
Як двухмоўе і прысутнасць трэцяй сілы, англійскай мовы, адлюстраваліся на праспектавых надпісах?

Мы прайшлі па праспекце Незалежнасці (ад станцыі метро «Усход» да станцыі «Плошча Леніна») і занатавалі, на якой мове напісаныя шыльды крамаў і камерцыйных установаў. У наш спіс мы не ўключылі шыльды дзяржаўных ўстановаў і шапікаў «Белсаюздрука», а таксама надпісы на білбордах. Таксама мы не ўлічвалі паведамленні пра зніжкі і акцыі, размешчаныя на вітрынах.

Такім чынам, якім мовам аддаюць перавагу ўладальнікі «незалежніцкіх» крамаў?

Не так усё проста. Акрамя беларускай і расійскай, на праспекце прысутнічаюць іншыя мовы-ўдзельнікі. Пачнём з экзотыкі: ёсць адзін надпіс па-нямецку (прадстаўніцтва авіякампаніі «Люфтганза») (гэта 0,5% ад агульнай колькасці), тры шыльды — па-французску (1,5%) і пяць (!) — па-італьянску (2,2%). З зусім ужо экзатычных лінгваў прысутнічае лаціна (абутковая крама Axis).

Подых глабалізацыі — крамаў з чыста англійскімі назвамі на Незалежнасці дзевятнаццаць штук (8,6%).

Сусветны трэнд пісаць шыльду на дзвюх мовах, адна з якіх англійская, завітаў і ў беларускую сталіцу: расійска-англійскіх шыльдаў на праспекце восем штук (3,6%). Надпіс, прадубляваны па-беларуску і па-англійску, толькі адзін — гэта 4-зоркавы гатэль «Мінск» з яго casino-казіно і restaurant-рэстаранам.

Ох, і заблыталі нас некаторыя крамы сваімі назвамі! Чаго варты магазін вопраткі TPАFFИК або крама, што гандлюе пасцельнай бялізнай КроVAтка — пакуль напішаш, клавіятуру паламаеш.

І яшчэ: па-англійску — не значыць лацінкай. У гэтым перакананыя, такія ўстановы, як бюро нерухомасці «Нью Хаус».

Класіка не ў модзе. Магазінаў, дзе ўсе ці частка надпісу дублююцца па-беларуску і па-расійску, няшмат. Усяго толькі дзевяць (4%).

Шыльды кшталту «Генерал-Маркет» ілюструюць другі феномен — ультыматыўны білінгвізм. Асабліва (не) мудруючы, шыльды ў такіх установах аднолькава правільныя з гледзішча абедзвюх дзяржаўных моваў. Такіх прадуманых крамаў на праспекце стаіць адзінаццаць штук (5%).

Шыльды па-беларуску. На галоўнай вуліцы краіны іх 35 (16%). Найбольшая іх шчыльнасць на адцінку ад плошчы Незалежнасці да ГУМу (14).

Цікава, што крамы, якія колькі разоў памянялі і гаспадароў, і арыентацыю камерцыйнай дзейнасці, усё трымаюцца тутэйшага брэнда (дарэчы, як гэта слова будзе па-беларуску?). Адзначым кавярні «Казачны замак» і «Батлейку».

Шыльдаў па-расійску пераважная большасць. Іх — 121 (55%). Сэ ля ві.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнікі службы эвакуацыі аддзяліліся ад «Байсола». Цяпер будзе ProEvac4

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць