Грамадства11

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі

Былы палітвязень памёр некалькі дзён таму ў Берліне, яму было 47 гадоў. 

Па смерці сям'я Дзяніс занялася вырашэннем юрыдычных пытанняў, у тым ліку і пытаннем транспартавання цела ў Беларусь, арганізацыяй развітання і пахавання.

Сума збору была заяўлена ў 4600 еўра.

Гэта ўключала: 

  • €800 — афармленне дакументаў і юрыдычныя паслугі
  • €2800 — рэпатрыяцыя цела з Германіі ў Беларусь
  • €1000 — пахаванне і развітанне

«Мой тата быў неверагодным чалавекам, ён вельмі любіў гэтае жыццё, любіў людзей. У яго было вялікае адкрытае сэрца, ён быў эмацыйным, творчым і шмат зрабіў для свету, для журналістыкі і мастацтва. Ён быў найлепшым татам, бясконца любіў мяне, як і я яго. Цяпер я адчуваю велізарны боль і вельмі сумую па ім, вельмі моцна сумую. Не магу паверыць, што больш не змагу яго абняць, не ўбачу, не змагу з ім пагаварыць. Гэта вялікая трагедыя для ўсёй нашай сям’і і самае цяжкае выпрабаванне, якое выпала на долю нашай вымушанай эміграцыі. І нам сапраўды патрэбная падтрымка і дапамога», — казала дачка Дзяніса, журналістка Васіліна Сакалоўская.

У жніўні 2020 года Дзяніс Сакалоўскі далучыўся да страйку ў БТ браў у ім актыўны ўдзел. Быў затрыманы па справе «Прэс-клуба» і восем месяцаў правёў у СІЗА. Па вызваленні пакінуў Беларусь.

Збор быў абвешчаны на мінулым тыдні, па стане на 16:00 сабрана 4614 еўра.

Каментары1

  • Ёсік
    02.03.2026
    А ці дадуць тутака з ім па-чалавечы разьвітацца й пахаваць лукашыскія цэрберы? Памятаеце, як зьдзекваліся з пахаваньня забітага Рамана Бандарэнкі? Як хавалі Станіслава Шушкевіча?

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс22

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

«Ажыятаж вялікі». Беларусаў запрашаюць на палі півоняў

У Барысаве шпіталізавалі 28 дашкольнікаў1

У Мінск-Свеце адкрылася крама, у якой можна замовіць піцу ў касіра. Зробяць за тры хвіліны2

Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў23

Нямецкі эканаміст, які паспяхова прадказаў трох апошніх чэмпіёнаў свету па футболе, зрабіў свае стаўкі на 20264

У Барысаве ўчора атруціліся некалькі дашкольнікаў

Амерыканец, які атрымаў прытулак у Беларусі, вярнуўся ў ЗША11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс22

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць