Віктара Бабарыкі не было на судовым пасяджэнні па справе сына. Што з ім, невядома сем тыдняў
Раней дзяржаўныя медыя паведамлялі, што дзяржабвінаваўца ўключыў Віктара ў спіс сведак, якія будуць даваць паказанні ў судзе па справе Эдуарда.
Як адзначае канал Віктара Бабарыкі, па-ранейшаму няма дакладнай інфармацыі пра месцазнаходжанне экс-прэтэндэнта і стан ягонага здароўя.
Пра асуджанага на 14 гадоў калоніі Віктара Бабарыку нічога не вядома з 25 красавіка. Тады паведамлялася, што яго шпіталізавалі ў ноч з 24 на 25 красавіка ў бальніцу ў Наваполацку. 12 мая з’явілася інфармацыя ад праваабаронцаў, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пасля — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску. Але больш ніякіх звестак не паступала.
Каментары