Вайна

Зяленскі: Калі контрнаступ будзе паспяховым, Расія прайграе вайну

Расійская Федэрацыя вядзе адчайную барацьбу перад абліччам контрнаступу Украіны, бо калі Крэмль прайграе гэтую бітву, то ўрэшце прайграе вайну, як заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю NBC News.

Уладзімір Зяленскі на саміце ў Малдове
Уладзімір Зяленскі. Фота: Carl Court, Pool via AP

«Наш гераічны народ, нашы войскі на перадавой сутыкаюцца з вельмі жорсткім супрацівам. Таму што для Расіі прайграць гэтую кампанію Украіне, я б сказаў, фактычна азначае прайграць вайну», — выказаўся Зяленскі падчас інтэрв'ю.

Увогуле, па словах Зяленскага, навіны з фронту «агулам станоўчыя, але яны вельмі складаныя».

NBC News адзначае, што запісвала інтэрв'ю з украінскім лідарам праз некалькі дзён пасля пачатку доўгачаканага контрнаступлення, скіраванага на выцясненне расійскіх войскаў з акупаванай тэрыторыі Украіны.

Контрнаступленне можа аказацца вырашальным не толькі для надзей Зяленскага вярнуць захопленыя землі, але і для захавання падтрымкі саюзнікаў, якая можа быць аслабленая праз складанасці на полі бою і ўнутранай палітыкі, адзначае выданне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго58

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі8

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе2

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа11

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

«Гаспадыня знікла, і ён год жыў у пакоі бясплатна». Дзяўчына прыняла спадчыну і знайшла там мужчыну2

У Германіі ў тэлефоне меркаванай расійскай шпіёнкі знайшлі больш за 17 тысяч кантактаў5

Жыхарка Стоўбцаў паскардзілася на холад у электрычцы1

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам86

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго58

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць