Грамадства22

«Прах бацькі прывезлі ў Беларусь, але пахавання не было…» — дачка праваабаронцы Алега Гулака

Паўгода прайшло з таго часу, як не стала праваабаронцы, кіраўніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака.

Алег Гулак. Фота: БХК

Алег Гулак удзельнічаў у якасці грамадскага абаронцы ў дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеянняў па абароне правоў чалавека.

Пасля падзей 2020 года ў мэтах бяспекі праваабаронца пакінуў межы Беларусі і апошнім часам жыў у Вільні. Казаў, што знаходзіцца не ў палітычнай эміграцыі, а ў «творчай камандзіроўцы».

16 снежня яго не стала.

Грамадзянская паніхіда прайшла 20 снежня ў Вільні, цела было крэміравана.

«Ужо тады вырашылі, што бацька будзе пахаваны на Радзіме, у вёсцы Жылічы, — распавяла «Народнай Волі» Дамініка Гулак, дачка праваабаронцы. — Прах ужо прывезлі ў Беларусь, але пахавання пакуль не было».

Па словах Дамінікі, цяпер блізкія «вырашаюць эстэтычныя пытанні з помнікам», які будзе ўстаноўлены Алегу Гулаку.

«Пакуль агульнага рашэння няма, усім разам цяжка пагадзіцца на помнік, які задавальняў бы ўсіх, — дадае суразмоўца. — Калі з’явіцца інфармацыя пра захаванне таты, думаю, я паведамлю пра гэта».

Каментары2

  • Ёсік
    20.06.2023
    Помнік, помнік, помнік. Памерламу не баліць, яму ўсё роўна, які кавалак каменя паставяць на яго галаву, нават калі нябожчыка спалілі. Не трэба паміж сабой сварыцца, жонка ды дзеці вырашаюць, помнік не завушніцы, каб усім падабацца. Вы аб памерлым не забывайце, раз на месяц прыходзьце на магілу паразмаўляць з ім.
  • mikola
    20.06.2023
    Pahavac restki-ne znoaislosja czasu ?

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі9

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць