Вайна55

Крэмль забараніў рэгіёнам публікаваць некралогі загінулым ва Украіне расійскім вайскоўцам

Рэгіёны з найбольшымі стратамі падчас баявых дзеянняў ва Украіне перасталі публікаваць інфармацыю пра смерць вайскоўцаў пасля адпаведнага патрабавання Крамля. Так зрабілі ў Тыве, Бураціі, Валагодскай вобласці, Краснадарскім краі і іншых суб'ектах, піша «Вёрстка» са спасылкай на крыніцы, блізкія да рэгіянальных уладаў.

Падчас пахавання аднаго з загінулых расійскіх вайскоўцаў

Пра рашэнне схаваць некралогі таксама расказаў высокапастаўлены прадстаўнік расійскага парламента. «Была асцярога, што [гэта] прывядзе да хваляванняў [у гэтых рэгіёнах]», — растлумачыў адзін з суразмоўцаў.

Таксама, паводле задумы Крамля, адсутнасць некралогаў перашкодзіць журналістам весці незалежныя падлікі колькасці загінулых.

Замест паведамленняў пра гібель жыхароў рэгіёнаў на вайне Крэмль прапанаваў губернатарам публікаваць пазітыўныя навіны: пра дапамогу сем'ям вайскоўцаў і ваенныя поспехі.

«Знайсці такія навіны не так складана: прывёз воз з гуманітаркай ці адкрыў дзіцячы сад для дзяцей мабілізаваных — вось у цябе і пазітыўная навіна», — адзначыла крыніца.

Пры гэтым некаторыя губернатары працягваюць публікаваць паведамленні аб гібелі выхадцаў са сваіх рэгіёнаў. Напрыклад, кіраўнік Сахаліна Васілій Лімарэнка 19 чэрвеня паведаміў пра гібель дваіх сахалінцаў.

Са слоў крыніцы ў парламенце, патрабаванне Крамля тычылася не ўсіх рэгіёнаў. «Ці, дакладней, некаторыя з іх атрымалі строгія інструкцыі — у каго сітуацыя напружаная ці шмат загінулых. Астатнія — не», — адзначыў суразмовец.

Па падліках Рускай службы Бі-бі-сі і «Медиазоны», да цяперашняга моманту пацверджаныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны склалі 25,5 тыс. чалавек. Аднак па найбольш кансерватыўных ацэнках Расія магла страціць і 50 тыс. чалавек загінулымі, а беззваротныя страты з улікам тых, хто выбыў са строю па прычыне раненняў, могуць складаць каля 225 тыс. чалавек.

Апошні раз Мінабароны РФ паведамляла пра агульную колькасць страт у верасні 2022 года. Тады ведамства заяўляла пра 5937 загінулых. Пасля гэтага Мінабароны пацвердзіла гібель яшчэ 162 чалавек.

Каментары5

  • Звуки гойда кричали рашисты
    20.06.2023
    Одноразовые ваньки попортили всю «статистику» ведомству Шойгу. Походу дошли уже до такой цифры потерь, что прятать просто уже невозможно, поэтому и решили запретить.
  • Аса
    20.06.2023
    Нарадздзіўся - пабухаў - помер
  • 100%
    21.06.2023
    Забауляльны серыял "рабсия и рабсияне"....;)))))

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць