Грамадства44

«Мне б коцікаў пракарміць». Чаму 80-гадовая мінчанка сядзіць у пешаходным пераходзе на Камароўскім рынку

Бабуля распавяла «Народнай Волі», чаму вымушаная прасіць міласціну ў цэнтры Мінска.

Сталічны Камароўскі рынак нават у будныя дні — досыць люднае месца, а гэта значыць, што непадалёку заўсёды можна сустрэць тых, хто да гэтых людзей імкнецца быць бліжэй. Тут і вулічныя музыкі, і пажылыя людзі, якія звычайна сядзяць у пешаходных пераходах са слоікам для манет. У кожнага свой лёс і свой матыў прасіць матэрыяльнай дапамогі ў іншых. Што іх сюды прыводзіць?

Фота: «Народная Воля»

… 80-гадовая Ала Пятроўна не хоча называць сваё прозвішча і саромеецца фатаграфавацца, нацягваючы сімпатычную панаму на вочы.

«Такая слава мне не патрэбная», — тлумачыць суразмоўца, але не адмаўляецца распавесці, што яе сюды прывяло.

У пераходзе пенсіянерка сядзіць не на прыступках, а на прывезеным з дому раскладным стульчыку. Побач каля сцяны — яе кій, пераноска для жывёл, торба. На каленях — два чорныя каты.

«Кошачкі», — папраўляе мяне бабуля.

— Я не так часта тут бываю, — кажа Ала Пятроўна. — Хадзіць цяжка, інвалід 2-й групы, а жыву за некалькі прыпынкаў метро ад Камароўкі. Добра, што знаёмыя мяне сюды прывозяць на машыне, а затым забіраюць.

Чаму я тут? Зімой у мяне кошка нарадзіла кацянят, але я з імі нікуды не магла выйсці на вуліцу. Тады знайшла выйсце: буду сядзець з імі на Камароўскім рынку. І хатнім гадаванцам добра (паветрам падыхаць), і мне, магчыма, хтосьці капейку дасць. Свет не без добрых людзей. Але я тут, шчыра вам скажу, не дзеля грошай сяджу, а вось дзеля гэтых мілых пухнатых стварэнняў. Магчыма, хтосьці захоча ўзяць іх сабе ці мне дапамагчы матэрыяльна. Коцікі ж таксама есці хочуць.

Ала Пятроўна распавядае, што жыве яна адна. Плюс кошкі. Раней жанчына працавала ў Мінску мастаком-афарміцелем, цяпер у яе пенсія — каля 600 рублёў.

— На ўсё не хапае, — уздыхае суразмоўніца. — Па-першае, трэба плаціць за арэнду кватэры, таму што ў свой час я яе не прыватызавала. Па-другое, на лекі кожны месяц сыходзіць прыстойная сума. А яны такія дарагія! А яшчэ раней у мяне на назе кіста ўтварылася, прыйшлося звяртацца ў платную клініку. А тут яшчэ і катоў утрымліваць! Мне б іх пракарміць…

Пасля інфаркту пенсіянерцы далі 2-ю групу інваліднасці, але сацыяльных работнікаў яна да сябе не хоча запрашаць.

— Яны, калі прыносяць ежу коткам, то, здаецца, трэба і за ежу плаціць, і за тое, што сацработнік яе прыносіць, — працягвае Ала Пятроўна. — А коцікаў я нармальнай ежай кармлю, сухі корм, напрыклад, зусім не даю. Чытала, што ад яго ў катоў развіваецца мочакаменная хвароба. І малако не даю, таму што ў малацэ шмат розных дадаткаў. Таму кармлю сасіскамі, рыбай, кашы розныя вару…

На ўсё гэта грошы патрэбныя, так што дапамога ад добрых людзей заўсёды дарэчы. Пасяджу тут дзве гадзіны — і дадому.

Пенсіянерка дадае, што ніколі не выкіне кацянят на вуліцу, каб яны дзесьці бадзяліся. І ў прытулак не аддасць, таму што «там жывёл забіваюць».

«Калі ніхто не возьме, буду несці гэты крыж да канца», — рэзюмуе Ала Пятроўна і збіраецца дадому.

Праз пару дзён яе, хутчэй за ўсё, зноў можна будзе ўбачыць у пешаходным пераходзе на Камароўцы з дзвюма чорнымі котачкамі на каленях…

Каментары4

  • вечна жыви и квитней шампиньён
    21.06.2023
    ў малацэ шмат розных дадаткаў. Таму кармлю сасіскамі,...

    адна бабка казала, што шампиньёны - гэта паганки.. як мауляу можна их есци!?

    а мы ямо. и я, и муж. прычым сырыми (шампиньёны, а не паганки)
    и ничога здаецца во
  • внучка дочки Максима Дизайнера
    21.06.2023
    На каленях — два чорныя каты.
    «Кошачкі», — папраўляе мяне бабуля.

    Дизайнер любит таких бабуль.. уж я-то знаю)
  • Д
    21.06.2023
    потому что социальные службы только на бумаге есть.

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу4

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

Ва ўзросце 112 гадоў памёр самы стары мужчына ў свеце1

Пачалі судзіць пажарнага, які публічна звольніўся ў 2020 годзе

Украінскія разведчыкі эвакуявалі з вострава Змяіны 15 кацянят ФОТЫ1

Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна39

Міністр спорту Кавальчук выйграў расійскі-беларускі турнір па більярдзе ФОТАФАКТ2

Яшчэ каля 800 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за паўгода. Праверце сябе і блізкіх2

Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу4

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Галоўнае
Усе навіны →