Вайна44

Генерал Сырскі: Галоўныя сілы ў бой яшчэ не ўступалі, усё наперадзе

Камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі ў інтэрв'ю выданню The Guardian паведаміў, што асноўныя сілы ўкраінскай арміі яшчэ не былі задзейнічаныя ў наступленні, як піша «Украінская праўда».

Аляксандр Сырскі. Фота: Генштаб УСУ

«Усе хочуць дасягнуць вялікай перамогі імгненна і адразу. Мы таксама хочам гэтага. Але мы павінны быць гатовыя да таго, што гэты працэс зойме некаторы час, таму што з абодвух бакоў засяроджана шмат сіл, шмат тэхнікі і шмат інжынерных перашкод», — адзначыў генерал.

«Хачу сказаць, што нашы асноўныя сілы яшчэ не задзейнічаныя ў баявых дзеяннях, і мы цяпер шукаем, прамацваем слабыя месцы ў абароне праціўніка. Усё яшчэ наперадзе», — папярэдзіў ён.

Сырскі таксама дадаў, што вораг працягвае ўзмацняць самыя небяспечныя для сябе кірункі і будуе там магутную абарону, якую даволі цяжка прарваць. Аднак ён упэўнены, што месца для прарыву будзе знойдзенае.

Таксама генерал расказаў, што цяпер групоўка расійскіх войскаў на ўкраінскай тэрыторыі налічвае каля 400 000 чалавек.

Каментары4

  • Мiж iншым
    24.06.2023
    Адзiн яурэй сказау, шта адзiнае выйсце з гэтай вайны - гэта забiць галоунакамандуючага ВСУ
  • Бот, иди лучше собирай свой чемодан
    24.06.2023
    Это сказал Путин - самый кровавый антисемит после Гитлера
  • Антип
    24.06.2023
    Мiж iншым, это ваша Брехня.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць