У Беларусі заблакавалі доступ да некалькіх украінскіх сайтаў навін
У Беларусі заблакавалі пяць украінскіх сайтаў навін. Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, адпаведнае рашэнне прыняў пракурор Віцебскай вобласці. Пад блакіроўку патрапілі выданні glavred.infо, spektr.prеss, hromadske.uа, news.оnline.uа, tribunа.com.uа.

Спалохала сілавікоў асвятленне ўкраінскімі рэсурсамі апошніх падзей у Расіі, звязаных з мяцяжом Яўгена Прыгожына.
Сцвярджаецца, што нібыта на гэтых сайтах «размяшчалася інфармацыя экстрэмісцкага характару, якая прымушае грамадзян да супрацьдзеяння дзяржаўнай уладзе Рэспублікі Беларусь у сувязі з сітуацыяй адносна ПВК «Вагнер».
Таксама пракуратура назвала і больш традыцыйную для блакіроўкі рэсурсаў прычыну: нібыта на ўкраінскіх сайтах «паведамляліся недакладныя звесткі, якія дыскрэдытуюць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары