Свет77

Генерал Суравікін можа быць арыштаваны — The Moscow Times

Намеснік камандуючага аб'яднанай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне генерал Сяргей Суравікін арыштаваны, сцвярджае выданне The Moscow Times на падставе паведамлення дзвюх сваіх крыніц, блізкіх да апарату Мінабароны. Афіцыйна ведамства пакуль ніяк не каментавала гэтую інфармацыю.

Сяргей Суравікін з Уладзімірам Пуціным. Фота: Alexei Druzhinin / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Адна з крыніц выдання сцвярджае, што арышт звязаны з мяцяжом Прыгожына:

«У кантэксце Прыгожына. Мабыць ён [Суравікін] абраў бок [Прыгожына падчас бунту] і яго за яйцы хапанулі».

Адносна таго, дзе цяпер знаходзіцца генерал, гэты чалавек кажа: «У нас нават па ўнутраных каналах не каментуюць».

Чуткі пра арышт Суравікіна раней апублікаваў ваенны блогер Уладзімір Раманаў. Паводле яго інфармацыі, генерала арыштавалі яшчэ 25 чэрвеня — на наступны дзень пасля бунту вагнераўцаў. Цяпер Суравікін нібыта знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА «Ляфортава».

Раней выданне The New York Times паведамляла са спасылкай на чыноўнікаў ЗША, знаёмых з разведданымі, што Суравікін нібыта загадзя ведаў пра планы Яўгена Прыгожына пачаць узброены мяцеж супраць вайсковага кіраўніцтва Расіі. Але, паводле крыніцы The Moscow Times, не зусім зразумела, ці так гэта насамрэч.

«Ён сябе павёў не асабліва пакорліва, калі паставілі задачу чытаць тэкст на камеру і разрульваць, занадта грубіяніў кіраўніцтву», — сказала крыніца. Праз гэта, маўляў, і магло скласціся ўражанне, што Суравікін уваходзіць у «прыгожынскую кааліцыю».

Неўзабаве пасля абвяшчэння Яўгенам Прыгожыным пачатку «маршу справядлівасці» на Маскву генерал Суравікін заклікаў камандзіраў і байцоў ПВК «Вагнер» спыніць калоны і вярнуцца на месцы дыслакацыі, заявіўшы сярод іншага, што «праціўнік толькі і чакае, калі ў нас абвострыцца ўнутрыпалітычная абстаноўка. Нельга гуляць на руку праціўніку ў гэты цяжкі для краіны час». Наколькі шчырай была гэтая заява, сказаць цяжка.

Каментары7

  • Эннот
    28.06.2023
    Выслать в Беларусь,работа всем найдется.
  • d;sfh
    28.06.2023
    Учора была інфа пра Ордэн Рэспублікі ўнутры расійскіх сілавікоў. Магчыма Суравікін у яго ўваходзіў
  • No
    28.06.2023
    Пачалося, кацапы жэруць самі сябе. Гэта вельмі добра. А чаму Прыгожына не арыштавалі?  Кішка лопнула? Пуцінскі рэжым зняважылі і апусцілі)))

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць