Свет

«Вагнераўцы» могуць з'явіцца сярод мігрантаў, якія шукаюць шлях у ЕС з Беларусі — прэзідэнт Літвы

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа адзначыў, што з перамяшчэннем групы «Вагнер» у Беларусь узрастае рызыка з'яўлення «вагнераўцаў» сярод нелегальных мігрантаў, якія працягваюць спробы трапіць на тэрыторыю ЕС. Пра гэта ён сказаў у падкасце выдання Politico, як паведамляе LRT.

Гітанас Наўседа
Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

Паводле літоўскага прэзідэнта, Захад павінен прааналізаваць усе рызыкі, якія ўзнікаюць у выніку перамяшчэння Яўгена Прыгожына і яго ПВК «Вагнер» у Беларусь, і рыхтавацца да іх.

«Аднойчы сярод гэтых нелегальных мігрантаў могуць з'явіцца «вагнераўцы». Ці гатовыя мы да такога выкліку? Такой імавернасці таксама нельга выключаць», — адзначыў Наўседа.

Па словах прэзідэнта Літвы, разведка пакуль не мае інфармацыі пра тое, што ў Беларусь, акрамя самога Прыгожына, прыехалі яшчэ значныя сілы «вагнераўцаў», але заклікаў рыхтавацца да гэтага.

«Мы павінны разумець, што нелегальная міграцыя або інструменталізаваная міграцыя, якую выкарыстоўваюць такія тыраны, як Аляксандр Лукашэнка або Уладзімір Пуцін, — гэта зусім іншая міграцыя. І на такі від міграцыі таксама патрэбныя пастановы», — дадаў Гітанас Наўседа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць