Вайна44

Расіяне выкарысталі «Іскандэр», каб ліквідаваць украінскі плацдарм на левым беразе Дняпра

Расійскія войскі нанеслі ўдар па першым пралёце Антонаўскага моста насупраць Херсона балістычнай ракетай «Іскандэр». На першым відэа можна ўбачыць, як ён выглядаў перад ударам, на другім — пасля. На трэцім — сам момант удару.

Такім чынам расійскія войскі спрабуюць ліквідаваць плацдарм, захоплены ўкраінскім спецназам. Пад мостам украінцы хаваліся ад артылерыйскага агню. Па прызнанні расійскіх ваенкараў, усе ранейшыя спробы ўразіць пазіцыі ўкраінцаў ударамі артылерыі і авіяцыі поспеху не мелі, бо расіяне мазалі. 

Паводле заяў ваенкараў, плацдарм трымалі ад 50 да 100 украінскіх байцоў пры падтрымцы дронаў і артылерыі з правага берага Дняпра. Расіяне зрабілі прынамсі тры спробы выбіць украінцаў сіламі пяхоты, але кожны раз неслі разгромныя страты, бо ўкраінцы маюць перавагу ў беспілотніках.

З аднаго боку, разбурэнне моста адной ракетай уражвае. Украінцы не маюць ракет такой знішчальнай сілы і, каб у свой час вывесці з ладу гэты мост, мусілі ўжыць дзясяткі «Хаймарсаў».

З другога боку, яно паказвае, што расійскія войскі спрабуюць утрымаць глухую абарону. Вельмі дарагія ракеты «Іскандэр» выкарыстоўваюцца цяпер для вырашэння тактычных, лакальных задач, бо расійская армія няздольная вырашыць іх іншым спосабам. 

Каментары4

  • Ну ну
    01.07.2023
    не ўразіла, хлапок і мст ўпаў, у Ўкраіны няма такой зброі
  • AlesGut
    01.07.2023
    Ну ну, у Украіны такой няма, але ёсьць лепей: дакладная і сучасная
  • Ну ну
    03.07.2023
    AlesGut , іскандэр мае далекасць пад тысячу км, богалоўка ў 500 кг, у ўкраіны ёсць зрк зша і брытаніі далекасць 100 км боегалоўка 40-80 км. Яшчэ ё пытанні???

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце20

Вайнаудакладнена, дапоўнена20

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску асудзілі мужчыну, які праз рэлігійныя перакананні адмовіўся ўдзельнічаць у вайсковых зборах7

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

П'яны 24‑гадовы хлопец пасля фестывалю ў Ваўкавыску напаў на міліцыянтаў

Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі12

Былая супрацоўніца пратакола Лукашэнкі Дар'я Шманай стала кіраўніцай таямнічай беларускай арганізацыі ў Маскве19

Мінчанка сустрэла ў Лошыцы дарослага бабра6

«Праца прапагандыстаў наўрад ці чысцейшая за нашу». Экс-палітвязні адкрылі ў Варшаве свой клінінг — як пайшло?7

На продаж выстаўлены модны бізнэс-цэнтр D16 — той, каля якога з зямлі вырастае рука. Цана ўражвае2

«What Now, Mr. Wolf?». Культавая кніга Евы Вежнавец выйшла па-англійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце20

Вайнаудакладнена, дапоўнена20

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць