Грамадства33

Лукашэнка зацвердзіў змены ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі»

Уведзеныя змены маюць на мэце яшчэ больш ускладніць, а часта зрабіць увогуле немагчымым легальнае існаванне на тэрыторыі Беларусі медыя, што не праводзяць праўладную лінію. Зрэшты, у значнай ступені гэта проста ўвядзенне ў «законнае» рэчышча тых парадкаў, якія даўно і так існуюць на практыцы. 

Так, як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, законам прадугледжваецца «магчымасць увядзення забароны на дзейнасць замежных медыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку праяўлення замежнымі дзяржавамі недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускіх медыя».

Акрамя таго, прадугледжваецца «вызначэнне асаблівасцяў функцыянавання навінных агрэгатараў і прававога статусу іх уладальнікаў», а таксама «пашыраецца пералік падстаў для анулявання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі медыя і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, навіннага агрэгатара». 

Каментары3

  • mikola
    01.07.2023
    pry kamunistah takoga ni byla....
  • Не да законаў
    01.07.2023
    Н...ць на яго "законы"
  • Владислав
    01.07.2023
    Відавочна, што самазванец ведае, што праўда пераможа, і дрыжыць.
    Калі дапусціць свабоду слова і плюралізм меркаванняў, то разумныя людзі будуць чытаць шчырыя навіны, а не дзяўбці лаянку і блытаную прапаганду.
    А калі забараніць альтэрнатыўную інфармацыю (датычна афіцыйнай хлусні), то ёсць шанец ператварыць насельніцтва ў зомбі-масу. Такі, які існуе сёння ў Расіі, або які апісаў Джордж Оруэл у рамане «1984».

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура23

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура23

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць