Спорт

НБА прыдумала новы турнір

Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя прэзентавала фармат і склад груп новага турніру, які пройдзе паралельна з рэгулярным сезонам. Галоўны трафей турніру атрымаў назву Кубак НБА.

NBA.com

На групавым этапе каманды разбітыя на шэсць квінтэтаў, тры з іх складзеныя з клубаў Заходняй канферэнцыі і тры — з Усходняй. Склад груп быў вызначаны лёсаваннем: прадстаўнікі кожнай канферэнцыі былі размеркаваныя па пяці кошыках згодна са становішчам у табліцы ў рэгулярным чэмпіянаце мінулага сезона, як піша Championat.com.

Усход

Група A: «Філадэльфія Сіксерс», «Кліўленд Кавальерс», «Атланта Хоўкс», «Індыяна Пэйсерс», «Дэтройт Пістанс».

Група B: «Мілуокі Бакс», «Нью-Ёрк Нікс», «Маямі Хіт», «Вашынгтон Уізардс», «Шарлот Хорнэтс».

Група С: «Бостан Сэлтыкс», «Бруклін Нэтс», «Таронта Рэптарс», «Чыкага Булз», «Арланда Мэджык».

Захад

Група A: «Мэмфіс Грызліз», «Фінікс Санс», «Лос-Анджэлес Лейкерс», «Юта Джаз», «Портленд Трэйл Блэйзерс».

Група B: «Дэнвер Нагетс», «Лос-Анджэлес Кліперс», «Нью-Арлеан Пеліканс», «Далас Мэвэрыкс», «Х'юстан Рокетс».

Група С: «Сакрамэнта Кінгз», «Голдэн Стэйт Уорыарс», «Мінесота Тымбервулвз», «Аклахома-Сіці Тандэр», «Сан-Антоніа Спёрс».

Кожная каманда правядзе ў групе чатыры матчы — па разе з усімі сапернікамі ў квінтэце. Матчы пройдуць 3, 10, 14, 17, 21, 24 і 28 лістапада.

З кожнай групы ў плэй-оф выйдуць іх пераможцы і найлепшая сярод другіх камандаў у групах ад кожнай канферэнцыі.

Чвэрцьфіналы турніру пройдуць 4 і 5 снежня на пляцоўках клубаў з больш высокім пасевам пасля першай стадыі турніру.

Паўфіналы адбудуцца на «Ці-Мобайл арэне» ў Лас-Вегасе 7 снежня, а фінал будзе згуляны там жа 9 снежня.

Каманды з розных канферэнцый не сустрэнуцца паміж сабой да вырашальнага матча турніру.

Гульцы каманды-пераможцы заробяць кожны па $ 500 тысяч, фіналісты — па $200 тысяч, паўфіналісты — па $ 100 тысяч, чвэрцьфіналісты — па $ 50 тысяч.

Галоўны трафей турніру атрымаў назву Кубак НБА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць