Грамадства

У Беларусі прадаюць незвычайную даляравую банкноту па цане ў 40 раз большай за курс

У Беларусі на аўкцыёне з’явіўся незвычайны лот: банкнота наміналам $10, якую прадаюць па курсе, што ў каля 40 разоў вышэйшы за звычайны — мінімум за Br1200. І цана яшчэ можа вырасці, бо таргі толькі пачаліся, піша Tochka.by.

Тлумачыцца такая неадпаведнасць вельмі проста: купюра калекцыйная. Гэта так званы залаты сертыфікат ЗША ўзору 1922 года. Такія банкноты ў свой час можна было абмяняць на золата па намінале — уладальнік мог атрымаць у банку золата на суму, пазначаную на купюры.

Прадаецца экзэмпляр у стане Very Good (VG) — гэта значыць, што банкнота добра захавалася, але мае прыкметы выкарыстання. Для калекцыянераў такі стан лічыцца прымальным і нават прывабным.

Залатыя сертыфікаты выпускаліся ў ЗША з 1879 па 1934 год і выкарыстоўваліся пераважна ў банках і дзяржаўных установах. Намінал у $10 быў самы маленькі — існавалі таксама купюры на $20, $50, $100, $500 і нават $100 000 (апошняя, праўда, у вольнае абарачэнне не трапляла).

З абарачэння такія грошы зніклі пасля таго, як у 1933 годзе прэзідэнт Франклін Дэлана Рузвельт адмяніў залаты стандарт. Сёння яны фармальна застаюцца сапраўднымі, але ў штодзённых разліках не выкарыстоўваюцца і маюць каштоўнасць менавіта як рэдкія калекцыйныя прадметы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць