Грамадства33

За вымпел з «Пагоняй» кіроўцу-дальнабойшчыка арыштавалі на 10 сутак

Паведамленне ў міліцыю аб «правапарушэнні» паступіла з Віцебскай мытні — з пункта пропуску «Грыгароўшчына».

31 сакавіка суддзя Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна арыштавала на 10 сутак дальнабойшчыка Аляксандра Каваленку, у віну якому было пастаўлена «праведзенне масавага мерапрыемства», паведамляе «Вясна».

Па версіі суда Каваленка размясціў на пярэдняй панэлі кабіны аўтамабіля вымпел з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру і гербам «Пагоня». Паведамленне ў міліцыю аб правапарушэнні паступіла з Віцебскай мытні — з пункта пропуску «Грыгароўшчына».

Пра тое, што «забароненая» сімволіка знаходзіцца ў кабіне аўтамабіля Аляксандр сказаў, што не ведаў. На судзе ён паведаміў, што супраць дзейнай улады ніколі не выступаў.

Каментары3

  • Degree
    11.07.2023
    Настане час і за краты пойдуць ўсё сённяшнія каты ды карнікі за злачынства супраць чалавечнасці і будзе адказнасць за лукашэнаўскія ды бальшавіцкія сымбалы, сымбалы дыктатуры, тэрору, дзяржаўнай здрады, халуйства перад масквою, сымболіку чалавечай ненавісці, ваенных злачынстваў, злачынстваў супраць чалавечнасці, сымболіку генацыду. Доказаў больш чым хапае. Усё сённяшняе пакаленне бачыць гэтыя злачынствы. Гарыце ў пекле вар'яты, халуі рэжыму.
  • Юзик
    11.07.2023
    Ты думай что пишеш.Это какие символы тебе ненравятся? Ты сам то кто? Таких как ты нужно в Сибирь,лес лобзиком пилить.
  • Юзик
    11.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?2

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінінфарм патлумачыў рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу Okko1

У Мінску прадаюць дом з басейнам з падагрэвам і гаражом унутры ды манументальнай лесвіцай3

Сёння ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне2

Сілавікі затрымалі жыхара Наваполацка, які напісаў у чат паведамленне аб жаданні ўступіць у шэрагі УСУ

Прызначылі дату новага суда над Палінай Шарэндай-Панасюк1

Сусед Алеся Бяляцкага расказаў, у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата

Памёр расійскі спявак і кампазітар Вячаслаў Дабрынін1

Лукашэнка: У нас няма планаў захопліваць Чарнобыльскую АЭС1

«Тэфлонавы Марк», які здолеў пасябраваць з Орбанам і Трампам. У НАТА ад сёння новы кіраўнік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?2

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Галоўнае
Усе навіны →