Грамадства33

Ryanair можа аднавіць палёты ва Украіну да канца года

Ірландскі лаўкостар Ryanair разглядае магчымасць аднаўлення невялікай колькасці рэйсаў ва Украіну да канца 2023 года пры ўмове паспяховых перамоў па частковым адкрыцці паветранай прасторы. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар авіякампаніі Майкл О'Ліры ў інтэрв'ю «Інтэрфакс-Украіна».

Самалёт Ryanair. Фота: Wikimedia Commons

Па словах О'Ліры, цяпер разглядаецца два планы: першы — гэта заканчэнне вайны і адкрыццё паветранай прасторы за адзін ці два дні, другі, згодна з якім авіякампанія можа запланаваць невялікую колькасць рэйсаў ужо ў канцы гэтага года.

Акрамя таго, О'Ліры прывёў прыклад Ізраіля, дзе, нягледзячы на перыядычныя ракетныя абстрэлы, працягвае працаваць авіяцыя.

«Самалёты прызямляюцца кожны дзень у Тэль-Авіве, які знаходзіцца ўсяго за 10 хвілін язды ад Заходняга берага, адкуль запускаюцца ракеты», — сказаў О'Ліры.

«Я думаю, мы павінны быць аптымістамі. Цяпер Міністэрства аднаўлення працуе над тым, каб у канцы гэтага года аднавіць некаторыя рэйсы ў Кіеў і Львоў. І калі яны змогуць даказаць, што гэта бяспечна, мы будзем выконваць гэтыя рэйсы», — сказаў старшыня Ryanair.

У той жа час О'Ліры падкрэсліў, што калі Украіне не ўдасца пераканаць Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі і страхавыя кампаніі адносна бяспекі выканання абмежаванай колькасці рэйсаў у Кіеў і Львоў, то аднавіць палёты кампанія не зможа.

Каментары3

  • музыка и авиация
    22.07.2023
    кто-то терпит убытки)
  • mikola
    22.07.2023
    karystausja nekali getai *Reinar*....Dobra Kampanija....Pryemnyja ludzi,stiuardesy....Razumeiuc gumar. Tolki ni treba zartavac u palioce....
  • антижир или Каламбур и Крутое пике
    22.07.2023
    mikola, да ?
    а вы хоть раз видели т
    гхм...резвого летчика ?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай72

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць