Эканоміка33

Кітай і Туркменістан рэзка скарацілі колькасць студэнтаў у Беларусі

На гэтую інфармацыю Белстата звярнула ўвагу «Радыё Свабода».

Chinese students in Minsk, Belarus. Китайские студенты в Минске, Беларусь
Кітайскія студэнты ў Мінску. Архіўнае фота: «Наша Ніва»

З 2021 года ў Беларусі скарачаецца колькасць студэнтаў-замежнікаў, хоць раней было наадварот: назіраўся трэнд на павелічэнне. З 2021/2022 навучальнага года па сёння студэнтаў-замежнікаў стала менш на 3864 чалавекі — з 24 338 да 20 474. Зніжэнне — на 16%. Гэта вынікае са свежага зборніка Белстата «Беларусь у лічбах».

Скарачэнне за год у трох самых вялікіх групах выглядае так:

  • Туркменістан — мінус 2989‬ (з 6451 да 3462),
  • Кітай — мінус 1519 (з 8011 да 6492),
  • Іран — мінус 123 (з 313 да 190).

Раней студэнты з Туркменістана складалі больш за палову замежнікаў у беларускіх ВНУ. Напрыклад, у 2019 годзе іх было 10 056.

Па ўсіх астатніх краінах колькасць скарацілася нязначна, а па некаторых нават вырасла:

  • Узбекістан — плюс 672 (з 2327 да 2999),
  • Шры-Ланка — плюс 144 (з 1439 да 1583),
  • Ізраіль — плюс 53 (з 285 да 338).

Пры гэтым з беларускай статыстыкі проста зніклі дзве сотні ўкраінскіх студэнтаў, якія навучаліся ў беларускіх ВНУ да вайны. У зборніку Белстата ў 2020/2021 навучальным годзе яны ёсць. А вось ужо ў новым зборніку «Беларусь у лічбах» іх няма за гэты ж навучальны год. Можна было б падумаць, што ўкраінцаў няма з прычыны нязначнай колькасці, але ўказана колькасць студэнтаў з Казахстана, якіх яшчэ менш — 194. Пры гэтым агульная лічба супадае і там, і там.

Навучанне замежных студэнтаў прыносіць Беларусі дзясяткі мільёнаў даляраў за год. 

Каментары3

  • Эвакуация
    23.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    23.07.2023
    Беларусь в ответ наращивает число своих студентов, отправив одного самого избранного на обучение в Китай.
  • Наканец-та
    23.07.2023
    Лічу ў вольнай Беларусі для ўсіх грамадзянаў неразвітых ці дыктатарскіх краінаў павінны быць візы.
    Мы не хацім каб у нас як у маскве большая частка насельніцтва была азіятамі, якім чужыя што беларуская культура, што дэмакратычэскія каштоўнасці

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Цалкам перакрыта траса М1 пад Дзяржынскам

Сіманьян паскардзілася, што людзі ціха байкатуюць творы Z-пісьменнікаў і кінематаграфістаў2

Клімавіцкі каледж на Дні беларускага пісьменства прэзентаваў арыгінальную экспазіцыю: кулямёт Максім, гранатамёты, дубінку АМАПа, форму спецназа7

Ультраправыя ўпершыню пасля падзення Трэцяга рэйху атрымалі вялікую перамогу ў Германіі. Што гэта значыць для Еўропы91

Здаецца, у Крысціны Ціманоўскай новы раман20

Украінскі камандуючы асабіста прыехаў у горад, пра захоп якога заявіў Пуцін5

22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы21

У сераду будзе да +31°С

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць