Грамадства33

Анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі: як паўдзельнічаць і куды пойдуць сродкі

29 ліпеня беларускія незалежныя медыя і праваабарончыя ініцыятывы арганізуюць анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітвязняў і іх сем’яў. Расказваем, з чаго складаецца 12-гадзінная падзея, хто атрымае грошы і як узяць удзел.

Марафон адбудзецца 29 ліпеня з 10 ранку да 10 вечара па мінскім часе на шматлікіх незалежных ютуб-каналах. Ініцыятыва належыць Вользе Гарбуновай, прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, і яе камандзе. Вольга тлумачыць, што каманда пастаянна вывучае досвед таго, як у іншых краінах працуюць з тэмай палітвязняў, бо гэта не толькі беларуская праблема: «У чэрвені прайшоў анлайн-марафон салідарнасці з палітвязнямі, які рабілі расійскія незалежныя медыя. Мы зразумелі, што яшчэ не спрабавалі такога інструменту».

Падзею падтрымлівае больш за 20 незалежных медыя, сярод якіх «Белсат», «Люстэрка», «Радыё Свабода», «Медыязона», kyky.org і іншыя. У марафоне ўдзельнічае і «Наша Ніва». 

Вольга расказвае пра тое, што можна будзе ўбачыць на марафоне: «Будзе некалькі варшаўскіх студый і адна віленская, 12 гадзін марафону размеркаваныя паміж рознымі медыя. Нехта загадзя рыхтаваў кантэнт, нехта будзе выходзіць у жывы эфір. Пабачым цікавых спікераў: гэта будуць і палітыкі, і блогеры, музыкі, спартоўцы. Асабіста для мяне важна, што будзе шмат людзей з досведам зняволення, будуць сваякі палітвязняў і нават іх дзеці. Упэўненая, што эфір будзе жывы, творчы і цікавы.

Калі адбываецца нешта страшнае, мы аб’ядноўваемся, і, магчыма, гэта той інструмент, які дапаможа нам паказаць палітвязням гэтае яднанне».

Грошы для палітвязняў можна будзе данаціць з 28 ліпеня (пятніца) па 30 ліпеня (нядзеля), збор закрываецца ў 23:59 30 ліпеня. Дапамогу будуць збіраць на адзін рахунак. Каб заданаціць, пераходзьце на сайт salidarnasc.com.

Потым пройдзе першае пасяджэнне назіральнай рады з прадстаўнікоў медыя, што рэалізоўваюць праект. Яны прымуць рашэнне аб тым, як размеркаваць сабраныя сродкі паміж арганізацыямі-ўдзельніцамі марафону, а тыя, у сваю чаргу, змогуць на сабраныя грошы дапамагчы сем’ям палітвязняў, з якімі працуюць. Праз нейкі час (меркавана, праз тры месяцы) назіральная рада вывучыць справаздачы арганізацый і агучыць публічную заяву пра тое, на што пайшлі сродкі.

Вось пра якія арганізацыі гаворка:

  • сацыяльны праект INeedHelpBY;
  • праект дапамогі палітзняволеным беларускам «Палітвязынка»;
  • праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітвязням Dissidentby;
  • фонд дапамогі беларусам у Літве RAZAM;
  • ініцыятыва BY_help;
  • Беларуская асацыяцыя палітвязняў «ДА ВОЛІ»;
  • Беларуская рада культуры;
  • фонд медыцынскай салідарнасці ByMedSol;
  • Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці;
  • фонд беларускай салідарнасці BYSOL;
  • дабрачынны фонд «Краіна для жыцця»;
  • публічная дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB;
  • Анархічны чорны крыж — Беларусь.

Вольга расказвае:

«Мы звярнуліся з прапановай паўдзельнічаць у марафоне практычна да ўсіх беларускіх праваабарончых арганізацый і ініцыятыў. Прэзентавалі ім ідэю, яны падзяліліся з намі сваімі незакрытымі на гэты момант патрэбамі. Так і склаўся пул гэтых арганізацый. Прааналізуем даныя іх патрэб і тады будзем разумець, у якіх прапорцыях назіральнай радзе варта размеркаваць паміж фондамі сабраныя сродкі, гэтыя прапорцыі будзем ім рэкамендаваць».

Гарбунова дадае, што ўдзельнічаюць і тыя арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням непублічна, а таксама некалькі ініцыятыў, якіх не называюць з прычын бяспекі, бо яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Вольга спадзяецца, што марафон дазволіць сабраць адчувальную суму грошай, каб дапамагчы ў працы актывістам, фондам і праваабаронцам, а праз іх і тысячам палітзняволеных разам з сем’ямі.

«Эмігравала некалькі соцень тысяч беларусаў. І нават калі 10% ад гэтай колькасці людзей заданаціць грошы, эквівалентныя кубку кавы, атрымаецца адчувальная сума, нават адзін еўра — гэта важна. Таксама мы ведаем, што рэлакавалася вельмі шмат беларускіх кампаній, і часта сустракаю меркаванне, што яны асцерагаюцца афішаваць сваю падтрымку палітвязняў і дэмакратычных сіл. Але падтрымка праз марафон ананімная, мы нікому не дадзім інфармацыі пра тое, хто нам данаціў, і гэта добрая магчымасць заданаціць для тых, хто не хацеў гэта рабіць публічна.

Галоўнае — каб людзі, якія знаходзяцца ў Беларусі, зразумелі, што нам насамрэч не ўсё адно».

Арганізатары падзеі нагадваюць пра меры бяспекі — не варта данаціць з выкарыстаннем расійскіх ці беларускіх плацежных інструментаў. Таксама, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце трансляцыю са сваіх персанальных акаўнтаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Аляксей
    27.07.2023
    І зноўку на расейю азіраюцца... Ну што за людзі такія, хай бы не казалі гэтага ўжо. Там навальны гіркіна лічыць палітзняволеным, што на іх азірацца?
  • Палітвязні павінны быць вызвалены!
    27.07.2023
    Аляксей , раскажыце лепш, як вы ўжо дапамаглі палітвязням. Якую працу вы робіце?
  • Сдавайте валюту господа!
    28.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?4

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакала і крычала». Беларуска расказала, як яе прымусілі галасаваць на выбарах за Лукашэнку падчас моцных родавых схватак8

Летась у Беларусі правялі рэкордную колькасць трансплантацый3

Беларусы Вільні збіраюць подпісы ў абарону магчымасці навучаць дзяцей па-беларуску7

Амерыканскі экстрэмал зрабіў неверагоднае: без страхоўкі падняўся на хмарачос на 500 метраў ВІДЭА

У «Доме вольнай Беларусі» ў Львове ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага. Там цяпер захоўваецца і помнік герою4

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага11

«Усе спампоўваюць аплікацыю для байкоту тавараў з ЗША». Беларуская архітэктарка распавяла пра вайб у Грэнландыі25

Бабарыка аднавіў свой акаўнт у фэйсбуку з 22 тысячамі падпісчыкаў14

У Пінскім раёне другія суткі шукаюць зніклага падлетка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?4

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць