Стала вядома, што будуць працаваць навучальна-баявыя цэнтры Беларусі і Расіі
Вучэбна-баявыя цэнтры ствараюцца на падставе сумесных рашэнняў абаронных ведамстваў дзвюх краін, бакі будуць зацвярджаць імянныя спісы тых, хто будзе накіраваны на навучанне ў гэтыя цэнтры.

Навучальна-баявыя цэнтры сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў Беларусі і Расіі плануюць сфарміраваць практычна для ўсіх відаў войскаў, запрацуюць яны на базе ўжо дзейных вайсковых часцей, паведаміў кіраўнік другога дэпартамента краін СНД расійскага знешнепалітычнага ведамства Аляксей Палішчук, як піша «Спутнік».
Паводле яго інфармацыі, на гэты момант рэалізуецца план сумесных мерапрыемстваў па гарантаванні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, функцыянуе сумесная рэгіянальная групоўка войскаў, а на тэрыторыі дзвюх краін рэгулярна праводзяцца маштабныя сумесныя вучэнні, дадаў ён.
Палішчук таксама падзяліўся інфармацыяй, што ствараць такія цэнтры мяркуецца практычна для ўсіх відаў войскаў. Згодна з планамі, працаваць яны будуць на базе вайсковых часцей як на тэрыторыі Расіі, так і Беларусі, растлумачыў прадстаўнік профільнага ведамства.
Як тлумачыў раней міністр абароны Віктар Хрэнін задачамі вучэбна-баявых цэнтраў будуць сумесная баявая падрыхтоўка, дзяжурства (баявое, доследна-баявое), абмен досведам выкарыстання дзейных узораў узбраенняў, спецтэхнікі, а таксама навучанне працы на гэтых узорах узбраенняў.
Каментары