Свет66

У Літве знайшлі выкрадзеных два тыдні таму дзяцей. Іх хацелі вывезці ў Беларусь

18 ліпеня ў Літве з ковенскага дома апекі Pastogė прапалі трое дзяцей. Падазравалася, што дзяцей 5, 7 і 9 гадоў выкралі іх бацькі. Выкрадзеных дзяцей суд пастанавіў забраць з сям'і ў маі 2023 года за тое, што дзеці не наведвалі школы і дзіцячага садка, бацькі не стваралі ўмоў для сацыялізацыі дзяцей і заяўлялі, што літоўскія законы ім не ўказ. Цяпер гэтых дзяцей знайшлі і падобна да таго, што іх хацелі вывезці ў Беларусь, піша Delfi.lt.

Прадстаўнік Дэпартамента паліцыі Літвы афіцыйна паведаміў, што выкрадзеныя некалькі тыдняў таму ў Коўне малалетнія дзеці былі знойдзеныя. 

Паліцыя паведамляе, што сям'я была затрыманая сёння ў 12:50 зусім блізка ад мяжы з Беларуссю. Мужчына, які кіраваў аўтамабілем Ford Focus, паказаў памежнікам нямецкія дакументы, размаўляў па-нямецку, а калі памежнікі сталі вывучаць дакументы, спрабаваў з'ехаць.

«Затрыманыя паказалі фальшывыя дакументы. Яны затрыманыя за 1 км ад мяжы з Беларуссю, мяркуецца, што яны планавалі нелегальна перайсці мяжу», — заявіла паліцыя.

Пракурор Дарус Валкавічус сказаў, што цяпер расследуюць выкраданне дзяцей. Паводле яго слоў, цалкам магчыма, што сям'я планавала нелегальна перасячы мяжу з Беларуссю ў Ігналінскім раёне. Ёсць версія, што яны маглі прасіць прытулку ў Беларусі.

За выкраданне дзяцей бацькам пагражае штраф, абмежаванне волі, арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Выкрадзеных дзяцей суд пастанавіў забраць з сям'і ў маі 2023 года за тое, што дзеці не наведвалі школу і дзіцячы сад, бацькі не стваралі ўмовы для сацыялізацыі дзяцей, самі бацькі заявілі, што літоўскія законы ім не ўказ.

Бацька дзяцей заявіў, што з'яўляецца прадстаўніком руху суверэнных грамадзян. Людзі, якія з'яўляюцца прыхільнікамі гэтага руху, не прызнаюць прававой сістэмы і дзяржавы, заяўляюць, што з'яўляюцца прыватнымі кампаніямі, якія нікому не належаць.

Пра небяспеку гэтага руху летась папярэджваў Дэпартамент дзяржбяспекі пасля таго, як у Германіі былі затрыманыя 25 сяброў гэтага руху, якія планавалі атаку супраць парламента краіны. Паведамлялася, што людзі, якія абвясцілі сябе «суверэнамі», вераць, што абмежаванні, якія дзейнічаюць у дзяржаве, на іх не распаўсюджваюцца.

«Некалькі дзясяткаў суверэнаў, якія лічаць сябе грамадзянамі СССР або ЛССР, актыўна дзейнічаюць і ў Літве. Некаторыя з іх публічна заяўляюць пра сваю настальгію па савецкім часе, пра павагу да помнікаў савецкім вайскоўцам, раней яны супрацоўнічалі з пракрамлёўскімі прапагандыстамі ў Літве, ездзілі ў Беларусь «паляпшаць» двухбаковыя адносіны і станоўча ацэньвалі рэжым гэтай краіны», — паведамляў Дэпартамент. 

Чытайце таксама:

Латушка перадаў Украіне звесткі пра дзяцей, якіх вывезлі ў Беларусь і перадалі Расіі для ўсынаўлення

У Беларусь з акупаванага Данбаса было вывезена тры тысячы дзяцей

ЗША таемна падзяліліся з Гаагай доказамі расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне — The New York Times

Каментары6

  • Acab
    02.08.2023
    Зладзюгі, сваіх дзяцей выкралі ў ўчілкі
  • Acab
    02.08.2023
    Ня вызнаюць пазытыўнага "права", хочуць паводле mos majorum жыць ці што?
    Ваша Пушча, канешне, тут сябе пераўзышла, і мяжу хацелі нелегальна перакрочыць. Проста бінга пазытывіскіх "злачынстваў" бяз шкоды і пацярпелых.
    Гайда, абазнаны камэнтатар, патлумач мне, як пацярпелі дзеткі, што не аддавалі іх ўчілке.
  • Вика
    02.08.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды карычневыя яйкі больш карысныя за белыя?2

Самы дарагі дом у сакавіку набылі ў элітным пасёлку пад Мінскам1

Трамп на сустрэчы з Рутэ паставіць пытанне пра выхад ЗША з НАТА21

Магілёў — горад красовак, а Брэст — сталіца «леапарда». «Мегатоп» склаў абутковую карту Беларусі3

Амерыканскую дэлегацыю на перамовах з Іранам узначаліць Джэй Дзі Вэнс2

«Зло і вар’яцтва». MAGA-актывісты сталі патрабаваць адстаўкі Трампа за здраду ідэі «Амерыка перш за ўсё»16

«Папярэднічаў працяглы канфлікт». Следчыя расказалі падрабязнасці пра забойства падлетка ў гомельскім каледжы3

Адну з мінскіх паліклінік затапіла гарачай вадой

У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры29

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць