Свет

Намеснік міністра замежных спраў Літвы падаў у адстаўку: яго злавілі за рулём нападпітку

«Я зрабіў вялікую і недаравальную памылку — ехаў п'яны, таму я пакідаю пасаду намесніка міністра замежных спраў», — напісаў сёння Мантас Адаменас у фэйсбуку.

Мантас Адаменас падчас святкавання ў Вільні Дня святога Патрыка, 17 сакавіка 2023 года. Фота: яго фэйсбук

Ён расказаў, што ўчора доўга святкаваў з сябрамі.

«Я думаў, што буду цвярозы, і паехаў за тры кіламетры ад гарадка ў Малетайскім раёне на возера купацца. Аказалася, што я памыліўся: на зваротным шляху мяне праверылі паліцыянты і выявілі ў крыві 0,62 праміле алкаголю», — напісаў Мантас Адаменас.

«Гэта толькі мая віна. Мне вельмі шкада. Я не спрабую апраўдвацца. Я прашу прабачэння ва ўсіх, чый давер я падмануў сваімі дзеяннямі», — дадаў ён.

Мантасу Адаменасу 52 гады. Ён скончыў філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта са ступенню бакалаўра, а таксама факультэт класічных навук Кембрыджскага ўніверсітэта са ступенню магістра філасофіі.

Валодае англійскай, рускай, італьянскай, польскай, нямецкай, французскай, старажытнагрэцкай, лацінскай мовамі.

Нейкі час працаваў выкладчыкам. У 2008—2020 гадах быў дэпутатам Сейма Літвы ад кіроўнага сёння Саюза Айчыны — Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў. З 2020 года — віцэ-міністр замежных спраў.

Сфера дзейнасці і функцыі яго былі наступныя:

  • пытанні фарміравання і рэалізацыі палітыкі Літвы ў ААН, ЕС і іншых шматбаковых фарматах;
  • пытанні каардынацыі рэалізацыі міжнародных санкцый;
  • пытанні развіцця адносін з дзяржавамі Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі;
  • пытанні ўмацавання палітыкі ўсходняга суседства, развіцця двухбаковых і шматбаковых адносін з дзяржавамі Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Сярэдняй Азіі ды інш.

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць