Усяго патроху11

Ланкіец вучыўся ў Беларусі, а пасля ў Вялікабрытаніі. У нас, кажа, яму было лепш

Ланкіец Крыс Харыс падчас вучобы ў Віцебскім медінстытуце служыў міністрантам ля алтара ў мясцовай каталіцкай парафіі, вывучыў многія малітвы на беларускай мове і чытаў іх з амбона ў храме. Пасля ён працягнуў навучанне ў Вялікабрытаніі і атрымаў ступень магістра ў University of West London. Цяпер Крыс распавёў сайту Katolik.life пра тое, што яго здзівіла ў Брытаніі, чаму ў Беларусі яму было лепш, і якая яго чакае будучыня.

У параўнанні з Брытаніяй, у Беларусі было вельмі лёгка ладзіць з людзьмі

Крыс атрымаў ступень магістра ў галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння. Яго кваліфікацыя — інжынер-праграміст. У Вялікабрытанію ён адправіўся вучыцца, жадаючы ўладкавацца ў гэтай краіне.

«Цяпер у мяне ёсць досвед навучання ў дзвюх розных краінах — Беларусі і Англіі; кожная з дзвюма зусім рознымі культурамі і сістэмамі адукацыі.

Мушу прызнацца, што ў Беларусі мне было нашмат лягчэй жыць, чым у Англіі. У мяне было значна больш магчымасцяў у царкве, універсітэце і наогул жыцці ў Беларусі.

Я ўдзельнічаў у шырокім і разнастайным спектры мерапрыемстваў, конкурсаў і памятных падзей. Мяне добра ведалі ў краіне, і я быў фаварытам сярод усіх супольнасцяў, часткай якіх я быў.

Там было вельмі лёгка ладзіць з людзьмі, і за ўсе гэтыя гады ў мяне з'явілася незлічоная колькасць сяброў, большасць з якіх, спадзяюся, застануцца на ўсё жыццё.

Як ні дзіўна, тут, у Вялікабрытаніі, я не змог завесці і долі той колькасці сяброў, якая ў мяне ёсць у Беларусі, нягледзячы на тое, што я носьбіт ангельскай мовы», — прызнаўся Крыс.

«Я служыў падчас літургіі, але гэта не спадабалася людзям»

Ён прывёў у прыклад канкрэтны выпадак, звязаны з мясцовай каталіцкай супольнасцю.

«Я быў міністрантам у Беларусі, людзям падабалася мая прысутнасць у іх парафіях, і мяне прымалі з распасцёртымі абдымкамі ў кожнай парафіі. Калі я быў у Англіі, я спрабаваў рабіць там тое ж самае.

Я быў парафіянінам царквы Святога Сэрца ў Уімблдоне, служыў падчас літургіі з дазволу святара, але гэта не спадабалася людзям. Некаторыя парафіяне распытвалі адміністратараў, хто гэта «незнаёмая асоба».

Калі я прыехаў у наступную нядзелю, мне паведамілі пра наступствы і сказалі, што калі я працягну, узнікнуць новыя пытанні, і для таго, каб мяне прынялі, я павінен прайсці 5-месячную стажыроўку ў парафіі. Таму я кінуў там службу, бо ў разгар маіх абавязкаў са ступенню магістра гэта было для мяне непрактычна. Больш за тое, я быў старэйшым міністрантам з велізарным досведам і адчуваў, што праходзіць гэтае навучанне зусім неабавязкова».

«Брытанія — далёка не самае простае месца для жыцця»

Крыс адзначыў, што з дзяцінства ён быў англафілам і зразумеў, што ягоныя ўяўленні аб Вялікабрытаніі аказаліся фантазіяй:

«Брытанія — далёка не самае простае месца для жыцця. Кошт жыцця вельмі высокі. Надвор'е такое дэпрэсіўнае. Знайсці жыллё практычна немагчыма. Узровень злачыннасці ў гэтай краіне жахае. Знайсці працу тут няпроста, бо рынак вельмі канкурэнтны, на яго прыходзяць людзі з усяго свету.

Пры гэтым у мяне было мноства незабыўных уражанняў. Я быў у многіх вядомых месцах. Наведаў знакавыя славутасці, з якімі краіна і горад асацыююцца ва ўсім свеце і якія былі ключавымі элементамі маёй фантазіі. Няма ніякіх сумневаў, што мой брытанскі досвед каштаваў таго».

Цяпер Крыс вырашыў вярнуцца на радзіму ў Шры-Ланку, паколькі атрымаў запрашэнне на працу ў Нацыянальную авіякампанію.

«Цяпер я высокакваліфікаваны спецыяліст. Я дзякую Богу за ўсе Ягоныя ласкі і блаславенні ад пачатку да канца падчас майго неверагоднага падарожжа і, нарэшце, ён блаславіў мяне гэтым вялікім падарункам».

Чытайце таксама:

Чым беларусы могуць ганарыцца? Беларускамоўная іншаземка ўпэўненая, што такога шмат

«Толькі калі я гавару па-руску, людзі чамусьці пытаюцца: «Ты з Узбекістана?» Паліглот з Бразіліі далучыў да спіса вывучаных моў беларускую

«У мяне была гутарка з кадэбістам». Гісторыі замежнікаў, якія вывучылі беларускую мову ў дарослым узросце

Каментары1

  • Хонес
    15.08.2023
    Но назад, думаю, не поедет.

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць