Кіно

Ці сапраўды французскі лідар быў монстрам? У лістападзе на экранах — «Напалеон» Рыдлі Скота

Напярэдадні сваёй новай гістарычнай эпапеі — з Хаакінам Феніксам («Джокер», «Камон Камон») у галоўнай ролі — Рыдлі Скот выклікаў гнеў каментарамі пра галоўнага героя, бо параўнаў яго з Гітлерам і Сталіным.

Joaquin Phoenix as Napoleon
Хаакін Фенікс у ролі Напалеона ў фільме Рыдлі Скота «Напалеон», які выйдзе на экраны ў лістападзе. Фота: Apple TV+ / Sony Pictures Releasing

Як папулярная гістарычная фігура, Напалеон Банапарт ужо быў героем шматлікіх фільмаў за апошнія паўстагоддзя, у тым ліку вядомага ваеннага фільма 1971 года «Ватэрлоо» і фантастычнай стужкі 1957-га «Гісторыя чалавецтва». Відавочна, ніхто не сумняваецца ў здольнасці Рыдлі Скота стварыць эпічную гістарычную эпапею: ён ужо рабіў гэта не раз («Гладыятар», «Царства нябеснае»). Гледачам застаецца толькі здагадвацца, што Рыдлі Скот можа зрабіць з Напалеонам, чаго не змаглі іншыя рэжысёры, і чым яго бачанне можа адрознівацца ад таго, што было раней.

Вядома, што ў фільме будзе зроблены акцэнт на нестабільных адносінах імператара з першай жонкай Жазэфінай (Ванэса Кірбі).

Joaquin Phoenix and Vanessa Kirby
Новы біяграфічны фільм Рыдлі Скота пра Напалеона даследуе яго адносіны з першай жонкай Жазэфінай (Ванэса Кірбі). Фота: Alamy

І хоць да таго, як мы ўбачым канчатковы вынік, пройдуць месяцы, размовы вакол біяграфічнага фільма разгарэліся з-за каментароў, якія Скот даў кіначасопісу Empire.

«Я параўноўваю [Напалеона] з Аляксандрам Македонскім, Адольфам Гітлерам, Сталіным. Паслухайце, у яго за плячыма шмат гаўна», — заявіў ён, калі тлумачыў сваё стаўленне да персанажа.

«Гітлер і Сталін нічога не пабудавалі, а толькі разбурылі», — выказаўся наконт гістарычных постацяў французскі гісторык, дырэктар Фонду Напалеона П'ер Бранда.

Аднак яшчэ адзін французскі гісторык, напалеоназнаўца Т'еры Ленц, сказаў у тым жа артыкуле, што «Напалеон пабудаваў рэчы, якія актуальныя і сёння». «Напалеон не разбурыў ані Францыі, ані Еўропы. Яго спадчына пасля праслаўлялася, прымалася і пашыралася».

Дык дзе ж праўда?

Адказ на гэтае пытанне ў артыкуле для BBC даследуе журналіст Ніл Армстранг.

Напалеон, бліскучы палкаводзец, захапіў уладу ў 1799 годзе ў перыяд палітычнай нестабільнасці ў Францыі пасля Французскай рэвалюцыі.

Прыхільнікі кажуць, што ён зрабіў Францыю больш мерытакратычнай краінай, чым яна была да рэвалюцыі. Ён цэнтралізаваў урад, рэарганізаваў банкаўскую справу, перагледзеў сістэму адукацыі і ўвёў Кодэкс Напалеона, які змяніў прававую сістэму і стаў узорам для многіх іншых краін.

Але ён таксама вёў серыю кровапралітных войнаў па ўсёй Еўропе, ствараючы імперыю, на піку сваёй магутнасці ён кантраляваў землі ад Пірэнейскага паўвострава да Нёмана.

Да 1812 года адзінымі абласцямі Еўропы, свабоднымі ад яго кантролю шляхам прамога ці марыянетачнага кіравання, былі Вялікабрытанія, Партугалія, Швецыя, Расія і Асманская імперыя. Урэшце ён пацярпеў канчатковую паразу ў 1815 годзе ад саюза нацый на чале з Вялікабрытаніяй у бітве пры Ватэрлоо.

Кім жа быў Напалеон — монстрам ці рэфарматарам?

Філіп Дваер, прафесар гісторыі ва Універсітэце Нью-Касла (Аўстралія) і аўтар трохтомнай біяграфіі Напалеона, не думае, што французскага палкаводца слушна параўноўваць з Гітлерам і Сталіным. «Вы можаце спрачацца пра тое, ці быў Напалеон тыранам ці не — я б схіляўся да тырана, — але ён дакладна не быў Гітлерам або Сталіным, двума аўтарытарнымі дыктатарамі, якія жорстка рэпрэсавалі ўласны народ, што прывяло да мільёнаў смерцяў.

Калі б я збіраўся параўноўваць Напалеона з кім-небудзь, то я б вярнуўся ў гісторыі да Людовіка XIV — абсалютнага манарха, які вёў непатрэбныя вайны, якія каштавалі тысячы жыццяў».

Французская журналістка і калумністка Telegraph Эн-Элізабэт Мутэ таксама згодная з тым, што Напалеона нельга параўноўваць з Гітлерам або Сталіным. «У яго [Напалеона] не было канцэнтрацыйных лагераў, — кажа яна BBC Culture. «Ён не забіваў меншасці масава. Так, палітычная паліцыя дзейнічала жорстка, але простыя людзі маглі жыць, як ім падабаецца, і гаварыць, што хочуць».

Мутэ адзначае, што французы разглядаюць Напалеона галоўным чынам як рэфарматара. «У яго быў выдатны розум, і ён быў ініцыятарам збору законаў і інстытутаў, у рамках якіх мы жывём да гэтага часу. Нам падабаецца думаць — і гэта не зусім мана — што многія людзі былі б значна шчаслівейшыя пад уладай французаў, чым жывучы па тых феадальных законах, якія ў іх былі да таго».

Аднак Чарльз Эсдэйл, ганаровы прафесар гісторыі Ліверпульскага ўніверсітэта і аўтар некалькіх кніг пра Напалеона, прытрымліваецца іншага меркавання.

«Я бачу Напалеона вайсковым дыктатарам», — кажа ён. «Гэта чалавек, якім рухалі асабістыя амбіцыі і які быў абсалютна бязлітасны. Чалавек, у якога было вельмі дакладнае ўяўленне пра тое, якую Францыю яму трэба пабудаваць і нават — якую Еўропу яму трэба пабудаваць, каб падтрымліваць сваю вайсковую машыну. Усякае ўяўленне пра тое, што ён быў нейкім вызваліцелем, нейкім чалавекам будучыні, — па сутнасці, гэта ўсё частка напалеонаўскай легенды».

На думку Эсдэйла, напалеонаўская прапагандысцкая машына была магутным інструментам у ходзе імперыі і стварыла версію яго войнаў, у якой большая частка віны ляжала на «вераломным Альбіёне».

«Гэтая магутная напалеонаўская легенда працягвае дзейнічаць і да сёння. Напалеон — гэта жывая прысутнасць. Ён працягвае дзейнічаць з замагільнага свету. Ён працягвае ўплываць на тое, якім мы яго бачым».

Але пры гэтым Эсдэйл таксама адкідае параўнанне з Гітлерам і Сталіным.

«У Напалеона было шмат недахопаў, і ён быў агіднай асобай, але расавай ідэалогіі, якая ляжыць у аснове нацысцкага рэжыму, проста не было», — кажа прафесар.

«Напалеон не вінаваты ў генацыдзе. Напалеон не займаўся масавымі чысткамі. Трэба прызнаць, што колькасць палітычных зняволеных за час яго кіравання была адносна невялікая. Параўноўваць яго з Гітлерам і Сталіным — гістарычная лухта».

Чаго чакаць

Трэйлер, які з’явіўся ў ліпені, раскрывае маштаб амбіцый Рыдлі Скота. Мы апынаемся ў Францыі ў 1793 годзе, у разгар моцных крывавых беспарадкаў, калі якабінцы захапілі кантроль над Нацыянальным сходам і ўводзяць шэраг радыкальных мер.

Трэба нешта рабіць, кажуць яшчэ адносна невядомаму Напалеону Банапарту, «інакш Францыя падзе». Банапарт атрымлівае заданне абараняць нацыю любой цаной, і ў выкананні гэтага задання яго бязлітаснасць служыць яму добра.

Мы бачым задаткі французскага генерала, які будзе весці адны з самых сумна вядомых бітваў у гісторыі, выкарыстоўваючы свае амаль звышнатуральныя стратэгічныя здольнасці, каб стварыць непераможную армію.

«Я першы прызнаю, калі раблю памылку, — кажа Напалеон у канцы трэйлера. — Я проста ніколі іх не раблю».

Гісторыя даказала, што заваёўнік не меў рацыі, але Скот імкнецца даць інтуітыўны кінематаграфічны погляд на чалавека, які сапраўды лічыў сябе бездакорным, пакуль, вядома, недахопы яго не зламалі.

Больш культурных навін:

Да «дня народнага адзінства» ва ўсіх кінатэатрах Беларусі пакажуць фільм «На іншым беразе»

Рэмарк, Жадан, Рэнд. Выдавецтва «Янушкевіч» распавяло, чаго чакаць чытачу

Стывен Кінг прадаў правы на сваё апавяданне рэжысёрцы з Узбекістана за 1 даляр

Каментары

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Усе навіны →
Усе навіны

Маск стварае свой уласны горад у Тэхасе1

«Цяпер страшна выйсці з дзецьмі з дому». У элітным ЖК пад Мінскам зграя бадзяжных сабак разарвала хатняга ката6

За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які некалі запускаў кампанію па віншаванні ветэранаў

У конкурсе на найлепшую паштовую марку трэці год запар перамагае работа, звязаная з сілавікамі2

Інстытут Мінэканомікі: Санкцыі прама закранаюць чвэрць эканомікі Беларусі1

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію13

Як рыхтавалася аперацыя па падрыве пэйджараў і рацый «Хезбалы»? Агенты «Масада» раскрылі падрабязнасці4

«Яндэкс Go» уводзіць падачу скаргаў на кошт таксі1

«Тры гадзіны адстаяла ў віртуальнай чарзе!» У продаж паступілі першыя квіткі на Viva Braslav — і ўжо скончыліся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Галоўнае
Усе навіны →