Грамадства

Палітвязня-выдаўца Канстанціна Залатых накіравалі адбываць прысуд у наваполацкую ПК-1

У наваполацкую папраўчую калонію № 1 з мінскага СІЗА былога дырэктара газеты «Белорусы и рынок», асуджанага на чатыры гады калоніі, перавялі яшчэ 21 ліпеня — праз два з паловай тыдні пасля разгляду апеляцыйнай скаргі палітвязня ў Вярхоўным судзе, піша БАЖ.

Канстанцін Залатых. Фота: сацсеткі

13 ліпеня КДБ Беларусі дадаў Канстанціна ў спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці». Гэта азначае, што яму забаронена атрымліваць у калоніі грашовыя пераводы. Наўздагон, 21 ліпеня, МУС унесла палітвязня ў спіс «экстрэмістаў».

Канстанціна Залатых затрымалі 18 мая 2022 года. Яго асудзілі на чатыры гады калоніі па наступных абвінавачаннях:

  1. арт. 369 — «Абраза прадстаўніка ўлады»;
  2. арт. 368 — «Абраза Лукашэнкі»;
  3. арт. 130 — «Распальванне варожасці ці варажнечы»;
  4. арт. 426 — «Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў».

Падтрымайце палітвязня: ПК №1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Канстанцін Уладзіміравіч Залатых.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі43

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

ЗША адправілі самалёты ў Грэнландыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі43

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць