Нерухомасць

Пад Баранавічамі прадаецца незвычайны дом у выглядзе карабля

Незвычайны дом у выглядзе карабля знаходзіцца ў вёсцы Вялікая Валахва Баранавіцкага раёна. Цяпер яго прадаюць, заўважыла мясцовае выданне Bar24. Аб'ява аб продажы незвычайнага аб'екта нерухомасці з'явілася 29 жніўня.

Брусчаты дом у форме карабля быў пабудаваны ў вёсцы Вялікая Валахва ў 2013 годзе. Ён драўляны, аднапавярховы, агульная плошча — 110 квадратных метраў.

Незвычайная ў гэтым будынку не толькі яго форма. Усе вокны ў доме круглыя і нагадваюць ілюмінатары.

У аб'яве гаворыцца, што ў будынку ёсць усе неабходныя для камфортнага жыцця камунікацыі.

«Усё вельмі дагледжана і з любоўю. Дом-карабель можна здаваць у арэнду для правядзення святаў, для адпачынку ў лазні і г. д», — піша аўтар аб'явы.

Дом прадаецца за 70 000 даляраў у эквіваленце, уладальнік гатовы разгледзець варыянты абмену.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі1

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі1

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць