Грамадства33

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату

У Самахвалавічах Мінскага раёна прайшоў традыцыйны Дзень вінаграду. Навукоўцы прадставілі на ім два новыя беларускія сарты, а вінаградары з розных рэгіёнаў краіны прывезлі ўраджай са сваіх участкаў. Наведвальнікі маглі пакаштаваць розныя сарты і выбраць саджанцы для ўласнага саду, піша выданне pristalica.by.

У Інстытуце пладаводства, які месціцца менавіта ў Самахвалавічах, паказалі новыя тэхнічныя гатункі — «Ларэд» і «Мускат Мінскі». Яны створаныя спецыяльна для перапрацоўкі і вінаробства і прыстасаваныя да беларускіх умоў.

Па словах спецыялістаў, расліны здольныя пераносіць маразы да мінус 30 градусаў і пры гэтым даваць ураджай. Ягады набіраюць дастатковую колькасць цукраў для вытворчасці віна, а «Мускат Мінскі» мае характэрны мускатны смак.

Гэта першыя беларускія сарты, якія селекцыянеры стваралі менавіта для вінаробства. На вывядзенне аднаго новага сорту можа спатрэбіцца каля 12—15 гадоў.

У ампелаграфічнай калекцыі Інстытута пладаводства сабрана больш за 600 сартоў вінаграду. Больш за 50 з іх вырошчваюць у адкрытым грунце. Сярод тэхнічных сартоў, прызначаных для вінаробства, наведвальнікам паказалі «Маршал Фош», «Маркет», «Крышталь» і «Салярыс».

Свае ўраджаі на выставу прывезлі аматары вінаградарства з Оршы, Ліды, Наваполацка і іншых рэгіёнаў. Перад тым як набыць саджанец, людзі не толькі разглядалі і дэгуставалі ягады, але і цікавіліся тэрмінамі паспявання, зімаўстойлівасцю і ўраджайнасцю сартоў.

Напрыклад, сям'я Любові і Эдуарда з вёскі Юхнаўка пад Мінскам ужо вырошчвае больш за 20 сартоў. Сёлета яны плануюць прывезці дадому яшчэ каля дзевяці новых. Сярод іх — «Надзея ранняя», якую выбралі за ранняе паспяванне і магчымасць вырошчваць без цяпліцы. Вінаградары таксама добра ацэньваюць сарты «Юбілей Новачаркаска» і «Ружовы Ніл».

Беларускія вінаградары адзначаюць, што пры выбары сорту важныя не толькі памер і прыгажосць гронак, але найперш стабільнасць, непатрабавальнасць і здольнасць добра расці менавіта ў беларускім клімаце. Цікавасць да вінаградарства ў краіне пачала асабліва актыўна расці ў 2000‑х гадах, калі з'явіліся аб'яднанні аматараў гэтай культуры.

Каментары3

  • трэба за Прыпяццю каля Бярэсця гэтым займацца
    05.09.2026
    спадары, ну які Менск? трэба за Прыпяццю каля Бярэсця гэтым займацца, тады і віно і грошы будуць
  • oh my God!
    07.09.2026
    трэба за Прыпяццю каля Бярэсця гэтым займацца, дзе Прыпяць, я дзе Бярэсце!?
  • Ёсік
    12.09.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, заўсёды быў гатунак, алё ўпёрты рэдактар паўсюль сорт суе. Улады зьнішчаюць мову, і вы, гляджу, у чаргу ўсталі дабіць яе канчаткова.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць