Свет22

ФСБ затрымала грамадзяніна Беларусі за «спробу кантрабанды зброі»

Федэральная служба бяспекі затрымала ў Маскве грамадзяніна Беларусі Анатоля Грыгарчука за, як сцвярджаецца, спробу кантрабанды выбуховых рэчываў і агнястрэльнай зброі.

Як піша ТАСС на падставе інфармацыі з ФСБ, мужчыну ставіцца ў віну ўчыненне злачынства групай асоб паводле папярэдняй змовы.

«Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у сталічным рэгіёне быў затрыманы грамадзянін Беларусі Анатоль Міхайлавіч Грыгарчук. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 30 п. у ч. 2 арт. 226.1 КК РФ (замах на незаконнае перамяшчэнне праз мяжу моцнадзейных, атрутных, выбуховых, радыеактыўных рэчываў або боепрыпасаў групай асоб па папярэдняй змове). Па рашэнні аднаго з судоў у Маскве ён адпраўлены ў СІЗА», — расказалі ТАСС у ФСБ.

Адзначаецца, што беларус працаваў у Маскоўскім рэгіёне кіроўцам.

Санкцыя артыкула, які яму інкрымінуецца, прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • Шкада
    04.09.2023
    Непашанцавала... А меў патэнцыйна магчымасьць паменьшыць колькасьць оркпў :(
  • Mafkees
    04.09.2023
    Запросто могли человека подставить для статистики.
    Ф-фуфлыжники С-с..и,Б-б..ди. фсб

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ14

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?5

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць