Улада11

6 700 шпіталізаваных з пнеўманіяй у Гомельскай вобласці

А усяго па медыцынскую дапамогу звярнуліся 191.659 чалавек, што ў 4,8 разу больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

З канца кастрычніка па пачатак снежня ў Гомельскай вобласці былі шпіталізаваны з пнеўманіяй каля 6.700 чалавек

У перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання на грып і ВРІ (з 29 кастрычніка па 4 снежня) у Гомельскай вобласці звярнуліся па медыцынскую дапамогу 191.659 чалавек, што ў 4,8 разу больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Шпіталізавана 6.460 чалавек з ВРІ і 6.678 чалавек з пнеўманіяй.

Як паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага аблвыканкама, зараз у вобласці адзначаецца зніжэнне захворвання на ВРІ і паляпшэнне эпідэмічнай сітуацыі. За апошнія два тыдні (19.11—02.12) зарэгістравана 46.720 выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый, што ў 2,4 разу менш у параўнанні з папярэднімі двума тыднямі (05.11—18.11).

У сувязі са змяншэннем узроўню захворвання з 4—5 снежня адменены супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў Гомелі, Мазыры, Добрушскім, Ельскім, Гомельскім, Рагачоўскім, Светлагорскім і Чачэрскім раёнах.

***

Уздым захворвання на ВРІ ў Гомельскай вобласці сёлета пачаўся 29 кастрычніка — 4 лістапада. Ён рэгістраваўся ва ўсіх рэгіёнах Беларусі,

найбольшы ўзровень захворвання з пачатку сезона адзначаны ў Мінскай (16.560 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва) і Гомельскай (16.365 на 100 тысяч насельніцтва) абласцях
,

найменшы — у Гродзенскай (10.886 на 100 тысяч насельніцтва) і Брэсцкай (10.942 на 100 тысяч насельніцтва) абласцях.

У Гомельскай вобласці ўздым захворвання на ВРІ адзначаўся амаль адначасова (з інтэрвалам тры‑пяць дзён) ва ўсіх рэгіёнах. Найбольшы ўзровень захворвання на ВРІ (вышэйшы за сярэднеабласныя паказчыкі) быў зарэгістраваны ў Гомелі, Мазыры, Рэчыцы, Ельскім, Нараўлянскім, Хойніцкім, Чачэрскім, Лельчыцкім і Буда‑Кашалёўскім раёнах.

З улікам наяўнай сітуацыі з 4 па 6 лістапада на ўсіх адміністрацыйных тэрыторыях былі ўведзены супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

Найбольшыя ўзроўні захворвання на ВРІ адзначаліся 5—18 лістапада з пікам захворвання 9 лістапада, калі было зарэгістравана 20.078 выпадкаў ВРІ.

6 лістапада ў вобласці скончана імунізацыя дарослага і дзіцячага насельніцтва супраць грыпу. Прышчэплена 121.500 чалавек за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. За кошт сродкаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўласных сродкаў насельніцтва прышчэплена 15.450 чалавек (ахоп па вобласці склаў 9,4%).

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах8

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць