Свет22

Камандзіра арміі СПА, якая абараняе Маскву, арыштавалі за хабар

Генерал-маёр Канстанцін Агіенка, які ўзначальваў 1-ю ордэна Леніна армію СПА асаблівага прызначэння, што прыкрывае Маскву ад удараў з паветра, стаў фігурантам крымінальнай справы аб хабары ў асабліва буйным памеры.

Генерал Канстанцін Агіенка. Фота: Адміністрацыя гарадской акругі Балашыха

Крымінальная справа, па якой генералу можа пагражаць ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі, была ўзбуджаная ў ліпені 2023 года. Агіенка знаходзіцца пад вартай, тэрмін арышту яму працягнулі да 27 лістапада, піша ТАСС.

Па звестках «Коммерсанта», Агіенка разам з камандуючым 4-й дывізіяй СПА генерал-маёрам Дзмітрыем Бяляцкім атрымалі 500 тысяч рублёў ад кіраўніцы грамадскай арганізацыі «Надзея». 

Гэта была першая частка хабару на агульную суму ў 30 мільёнаў рублёў, за якую вайскоўцы абяцалі вылучыць пад забудову землі Мінабароны РФ у падмаскоўных Даўгапрудным і Лобне. 

Бяляцкі часткова прызнаў віну і пайшоў на ўгоду са следствам. Яго адправілі пад хатні арышт.

Агіенка сваёй віны не прызнаў. Следчыя вырашылі, што генерал, які валодае «шырокімі сувязямі сярод службовых асоб органаў ваеннага кіравання Мінабароны Расіі», можа ўздзейнічаць на сведкаў, а ў выпадку абрання больш мяккай меры стрымання схаваецца ад следства і суда.

Агіенка займаў пасаду камандзіра 1-й ордэна Леніна арміі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны асаблівага прызначэння з 2021 года і быў зняты з пасады пасля ўзбуджэння крымінальнай справы, піша «Медуза». 

Каментары2

  • Не судзіце строга
    07.09.2023
    Ну бывае, гэта ж вялікая раісія))
  • как предсказуемо)
    07.09.2023
    коррумпированнсть у орчат - в крови

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з ДНЖ ехаў у Літву з вымпелам ПДВ СССР і георгіеўскай стужкай. Вынік прадказальны16

Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Раптоўна памёр Алесь Сілкоў1

Беларус пабіў рэкорд Тома Круза: ён скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні3

Прыватны самалёт, які мог належаць Пабла Эскабару, ператварылі ў раскошнае жытло на Airbnb2

Навагодні зварот Ціханоўскай абагнаў прагляды Лукашэнкі. З чым гэта звязана?31

Запазычанасць Кітая рэзка перавысіла запазычанасць ЗША17

Закрываецца знакамітае кафэ «Залаты грабеньчык» у цэнтры Мінска, якое належала Чыжу

«Не спадабаецца — назад паеду»: палітзняволены памочнік пракурора Бабак з‘явіўся ў сацсетках ФОТА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй3

Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй

Галоўнае
Усе навіны →