Свет44

Прэзідэнт Бразіліі адклікаў заяву, што Пуціна ніхто не арыштуе па прыездзе ў краіну

Раней прэзідэнт Бразіліі заяўляў, што Пуцін можа спакойна прыязджаць у Бразілію на наступны саміт G20 і ніхто яго не затрымае. Цяпер жа ён заявіў, што «не ведае, ці арыштуе Пуціна бразільскае правасуддзе».

Луіш Інасіу Лула да Сілва падчас вайсковага парада ў Дзень незалежнасці ў сталіцы краіны. 7 верасня 2023 года. Фота: Eraldo Peres / AP

Ён дадаў, што рашэнні прымае не ўрад, а судовая ўлада.

Раней Лула да Сілва заявіў, што Пуцін спакойна можа прыехаць у Бразілію.

«Я лічу, што Пуцін можа лёгка паехаць у Бразілію. Магу вам сказаць, што калі я буду прэзідэнтам Бразіліі і ён прыедзе ў Бразілію, яго ні за што не арыштуюць», — сказаў прэзідэнт краіны

17 сакавіка 2023 года Палата дасудовай вытворчасці II Міжнароднага крымінальнага суда выдала ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай, якая з'яўляецца ўпаўнаважанай прэзідэнта РФ па правах дзіцяці.

Усе краіны — сябры Міжнароднага крымінальнага суда цяпер юрыдычна абавязаныя затрымаць і перадаць у суд Пуціна. 

6 красавіка Лула да Сілва прапанаваў, каб Украіна саступіла Крым Расіі, каб пакласці канец вайне.

Каментары4

  • Грыша
    11.09.2023
    па прыездзе ў краіну пуціна не арыштуюць, але гэта зробяць пры ад‘езде
  • Янка
    11.09.2023
    Сапраўдны гаспадар свайго слова. Папулісты - яны заўсёды гэткія
  • Ын
    11.09.2023
    Бразильцы, у вас есть опыт, расскажите, какой вид идиотов во власти безопаснее - правый полезный идиот или левый полезный идиот?

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць7

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа87

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць7

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць